Летні аздараўленчы перыяд ў дзіцячым садзе

Галоўная задача установы дашкольнай адукацыі ў летні перыяд часу арганізаваць жыццё выхаванцаў так, каб кожны дзень прыносіў ім нешта новае, быў напоўнены цікавым зместам, каб ўспаміны аб леце, гульнях, прагулках, святах і забаўках яшчэ доўга радавалі іх. З першага чэрвеня ўстанова дашкольнай адукацыі пераходзіць на працу ва ўмовах летняга рэжыму. У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі працягласць летняга аздараўленчага перыяду (летніх канікул) ва ўстанове дашкольнай адукацыі складае 92 дзень.

Летні перыяд у дзіцячым садзе прынята называць аздараўленчым, і ён мае свае асаблівасці. Не ва ўсіх бацькоў ёсць магчымасць выязджаць за межы сваёй вёскі, з мэтай аздараўлення дзіцяці, набываць пуцёўкі ў санаторый. Задача дзіцячага сада складаецца ў тым, каб максімальна выкарыстаць спрыяльныя для ўмацавання здароўя дзяцей ўмовы летняга часу, дамагчыся, каб дзіця добра сябе адчувала, паправілася, акрэпла  і загартавалася.

З наступленнем лета змяняецца і спецыфіка работы дашкольнай установы. Выхавацелі дашкольнай адукацыі арганізуюць і праводзяць работу з дзецьмі, ствараючы камфортныя ўмовы для знаходжання дзяцей на свежым паветры.

У перыяд летняга аздараўлення прыярытэтным з’яўляецца арганізацыя дзейнасці дзяцей фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай накіраванасці.

У дашкольнай установе ў перыяд летніх канікул праводзіцца фізкультурна-аздараўленчая работа, якая ўключае:

  • ранішнюю гімнастыку;
  • фізкультурныя заняткі (гульнявога, сюжэтнага, тэматычнага выгляду);
  • рухомыя гульні і фізічныя практыкаванні на прагулцы;
  • актыўны адпачынак (фізкультурныя святы, Дні здароўя);
  • самастойную рухальную дзейнасць;
  • загартоўванне  натуральнымі прыроднымі фактарамі (паветра, вада,  сонца).

У летні перыяд ствараюцца спрыяльныя ўмовы для рухальнай актыўнасці дзяцей і ўзмацненне аздараўленчага ўздзеяння фізічных практыкаванняў.

Мастацка-эстэтычная праца, ўключае ў сябе:

  • выяўленчую дзейнасць (маляванне, лепка, аплікацыя, канструяванне, дзіцячы дызайн);
  • музычную дзейнасць выхаванцаў;
  • азнаямленне з творамі мастацкай літаратуры і фальклору.

З мэтай стварэння эмацыйнага камфорту дзяцей у летні аздараўленчы перыяд наша ўстанова арганізуе:

  • ўключэнне выяўленчай дзейнасці ў дзіцячыя святы;
  • правядзенне забаў, якія ўключаюць эксперыментаванне дзяцей з выяўленчымі і прыроднымі матэрыяламі, садзейнічаюць замацаванню уяўленняў аб відах, жанрах мастацтва, сродках выяўленчай выразнасці, конкурсаў з рознымі намінацыямі;
  • арганізацыя займальнай гульнятэкі, гульняў з пяском.
  • Такім чынам, лета ў дзіцячым садзе – гэта насычаная пара, напоўненая смехам, радасцю і весялосцю. Усе намаганні работнікаў дашкольнай установы накіраваны на аздараўленне і загартоўванне дзіцячага арганізма.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.