Пад такой назваю 03.03.2015 года ў ДУА «Хараўскі дзіцячы сад №34» адбыўся святочны ранішнік, прысвечаны Дню 8 Сакавіка. Распрацоўвалі сцэнарый свята музычны кіраўнік Басак І.В. і выхавальнік Новік Т.У. Хлопчыкі і дзяўчынкі сумесна з Джынам шукалі краіну мам, з вялікай любоўю чыталі пранікнёныя вершы для іх, дарылі рытмічныя танцы, дзякавалі за клапатлівыя бабуліны рукі. Усе госці з задавальненнем атрымалі падарункі, зробленыя рукамі сваіх дзяцей.