21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З нагоды гэтага дня выхавацель Шчасняк С.У. правяла з выхаванцамі гутарку «Як гучаць на роднай мове словы». Выхаванцы называлі прыродныя сімвалы нашай рэспублікі, гулялі ў гульню «Я назаву, а ты знайдзі», разглядалі альбом з беларускімі стравамі і спрабавалі назваць іх на роднай мове.