Новы год — час выканання жаданняў, а для дзяцей чаканне навагодняга свята звязана з прадчуваннем чараўніцтва ад сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай. Атмасфера свята панавала ў дзіцячым садзе ўвесь пераднавагодні тыдзень, і праведзеныя святы акунулі ўсіх у казку.