Акцыя «Дрэва талерантнасці
Выхаванцы і педагогі далучыліся да акцыі «Дрэва талерантнасці «Як я магу дапамагчы дзіцяці з РАС» . У рамках акцыі з 31.03.2025 па 04.04.2025 года педагогі праглядзелі відэаролікі, заслухалі кансультацыю, а выхаванцы прагледзелі мультфільм «Мой брат с Луны», а таксама вырабілі дрэва з блакітнымі лісткамі, на якім адлюстравалі свой знак увагі да такіх дзяцей.
Новая форма. Прагулачная група.
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі з 01.04 2025 года арганізавана работа прагулачнай групы ва ўмовах кароткачасовага знаходжання дзяцей з законнымі прадстаўнікамі дзяцей, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі, З мэтай забеспячэння ранняй сацыялізацыі дзяцей, адаптацыі дзіцяці ранняга ўзросту да новага сацыяльнага асяроддзя, фарміравання ў дзяцей псіхалагічнай гатоўнасці да паступлення ва ўстанову дашкольнай адукацыі.
Экскурсія ў лес
Выхаванцы ўстановы наведалі лесапаркавую зону, дзе разгледзелі дрэвы і кусты, гаварылі аб зменах, якія адбыліся з надыходам вясны, паслухалі спевы птушак і гукі прыроды, дыхалі свежым лясным паветрам, а таксама гулялі ў рухомыя гульні.
Добраўпарадкаванне тэрыторыі праз працоўную дзейнасць выхаванцаў
Выхаванцы з задавальненнем навялі чыціню на тэрыторыі гульнявой пляцоўкі: прыбралі сухое лісце, галінкі, смецце. Чысціня пляцоўкі — вынік працоўнай дзейнасці выхаванцаў.
Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!»
Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!»
З 22 сакавіка па 30сакавіка 2025 года на тэрыторыі Пружанскага раёна пройдзе рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!». Арганізатарам кампаніі традыцыйна выступае Міністэрства надзвычайных сітуацый Рэспублікі Беларусь.
АКЦЫЯ «ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ»
У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ПАЧАЛАСЯ РЭСПУБЛІКАНСКАЯ НАДЗВЫЧАЙНАЯ АКЦЫЯ «ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ»
Яна праходзіць з 22 сакавіка да 30 сакавіка
У мэтах павышэння ўзроўню грамадскай бяспекі праводзіцца рэспубліканская супрацьпажарная акцыя па прадухіленні ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе «За бяспеку разам».
У ходзе акцыі ўпор будзе зроблены на інфармаванне насельніцтва аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
У рамках акцыі ў якасці кансультатыўнай дапамогі ратавальнікі прапануюць грамадзянам звярнуцца ў Пружанскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па нумары 2-99-05 для правядзення праверкі супрацьпажарнага стану жылля інспектарам.
Паважаныя грамадзяне, паклапаціцеся аб сваёй бяспецы.
Мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
У дашкольнай установе напярэдадні дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для выхаванцаў быў арганізаваны прагляд анімацыйнага фільма «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Каляндар свят», а таксама выхаванцы пад гімн Рэспублікі Беларусь узнялі сцяг.
Прафілактычная акцыя «Дом без гвалту!»
з 10 па 16 сакавіка 2025 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пройдзе прафілактычная акцыя «Дом без гвалту!»
Святочнае мерапрыемства «8 сакавіка»
Словы віншавання, песні, вершы, пляскі і многае іншае падрыхтавалі выхаванцы з нагоды свята 8 сакавіка для сваіх матуль, бабуль .