Мы садзілі агарод
Любоў і здольнасць да працы не даецца ад прыроды, а выхоўваецца з самага ранняга дзяцінства. Праца развівае чалавека фізічна. Яна павінна прыносіць радасць, дастаўляць шчасце. Прывучаючы дзяцей з ранняга дзяцінства да простых, даступных ім відаў працы, фарміруецца самастойнасць, жаданне аказваць пасільную дапамогу дарослым. У працы дзеці авалодваюць разнастайнымі навыкамі і ўменнямі, якія неабходны ў паўсядзенным жыцці. Нашы выхаванцы заўсёды з задавальненнем удзельнічаюць у пасадцы агарода.