Кансультацыя для бацькоў
“Вучымся размаўляць па-беларуску”
Даўно прыйшла да высновы:
У тым, што не ведаю мовы,
Не я, а вы вінаваты,
Любімыя мама і тата.
Я вам адкрываю душу,
Я вас, беларусаў, прашу:
На мове сваёй гаварыце,
Спявайце, як птушкі ў блакіце.
Не пусцім мовы на звод,
Развіццё асобы дзіцяці павінна грунтавацца на роднай гісторыі, на родным фальклоры і літаратуры, народных традыцыях і на роднай мове. Родная мова з’яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнай годнасці. Менавіта мова бацькоў з’яўляецца сродкам духоўнага развіцця асобы дзіцяці. Далучаючы дзяцей да велічнай каштоўнасці і святыні свайго народа, мы будзем садзейнічаць не толькі ўзбагачэнню іх мовы. Як падкрэслівае К. Дз. Ушынскі: «У мове адухаўляецца ўвесь народ, і ўся яго Радзіма…”.