Казачная выстава

Ва ўстанове традыцыйна прайшла навагодняя выстава.  Сем’і: Арсенія Чуева, Мацвея і Надзі Кныш, Валерыі Ігнацьевай, Мікіты Дзяцука, Машы Пратасевіч, Максіма Гарбара, Даніка Скараходава, Ульяны Рупекі, Кірыла Рогава стварылі прыгожыя вырабы, праявілі творчасць, фантазію. Тым самым стварылі ў дзіцячым садзе казачную навагоднюю атмасферу. Вялікі дзякуй усім за ўдзел.

Продолжить чтениеКазачная выстава

Паважаныя бацькі!

Віншуем вас з Новым годам!

Жадаем вам навагодняй казкі, здароўя вам і вашым блізкім. 

Похожее изображение

Продолжить чтение

Навагодняе свята «Адчыні ў казку дзверы»

27 снежня ва ўстанове адукацыі было казачна і чароўна. Выхаванцы апынуліся ў навагодняй казцы. Да іх у госці завіталі: Дзядуля Мароз са Снягуркай, Зіма, Ямеля.  Весела и забаўна прайшоў час.

 

Продолжить чтениеНавагодняе свята «Адчыні ў казку дзверы»

Снежань. Снежань. Снег ідзе.

Мяккі снег, бялюткі снег!

Колькі ён пасыпаў стрэх,

І сцяжынак і дарог,

на варотах нават лёг,

двор старанна абяліў,

наваколле асвятліў.

Нарэшце прыйшла доўгачаканая зіма. Выхаванцы з задавальненем не толькі гулялі са снегам, але і дапамагалі дарослым.

Продолжить чтениеСнежань. Снежань. Снег ідзе.

Сустрэча з першакласнікамі.

Выхавальнік Арцямук А.М. наведала ўрок беларускай мовы ў першым класе ДУА «Хараўская сярэдняя школа». Вучні з радасцю сустрэлі свайго выхавальніка, актыўна ўдзельнічалі на ўроку, пазнаёміліся з літарай «Я». Дзеці разам з настаўніцай Драздовай В.А. паказалі, чаму яны ўжо навучыліся. Першакласнікі прапанавалі выхавальніку паглядзець выставу з прыроднага матэрыялу.  На развітанне Алена Мікалаеўна падаравала дзецям размалёўкі з вершам, каб любілі сваю родную мову.

Продолжить чтениеСустрэча з першакласнікамі.

Маленькія даследчыкі.

Схільнасць да даследаванняў адпаведна ўсім дзецям без выключэння. Цяга да новых уражанняў, дапытлівасць, пастаяннае імкненне эксперыментаваць, самастойна шукаць ісціну разглядаюцца як важнейшыя фактары развіцця творчай асобы. Так выхаванцы старэйшай рознаўзроставай групы разам з выхавальнікам Арцямук А.М. праводзяць шмат разнастайных эксперыментаў. Дзеці заўсёды з задавальненнем   пазнаюць новае, актыўна эксперыментуюць.

Продолжить чтениеМаленькія даследчыкі.

Экскурсія на крухмальны завод

Выхаванцы атрымалі шмат цікавых уражанняў ад экскурсіі на крухмальны завод. Дзеці  даведаліся пра шмат разнастайных прафесій, якія ёсць на заводзе. З захапленнем назіралі за этапамі перапрацоўкі бульбы ў крухмал. Пакідаючы крухмальны завод выхаванцы абяцалі вырасці і прыйсці сюды працаваць.

Продолжить чтениеЭкскурсія на крухмальны завод

Восеньская выстава

Традыцыйна ва ўстанове адбылася  восеньская выстава. Бацькі са сваімі дзецьмі прынялі актыўны ўдзел, праявілі творчасць і фантазію. Тым самым бацькі далучалі дзяцей да ручной працы, фарміравалі ўяўленні пра спосабы выканання вырабаў з розных матэрыялаў шляхам аплікацыі, канструявання. Вельмі цікавая і прыгожая атрымалася выстава.

Продолжить чтениеВосеньская выстава