Информация для родителей и учащихся о состоянии преступности несовершеннолетних в Пружанском районе.

 

В 2016 году на территории Пружанского района наблюдается тенденция к уменьшению количества преступлений, совершенных несовершеннолетними.

В прошедшем году несовершеннолетними было совершено 12 преступлений, за аналогичный период 2015 года  – 16. Вместе с тем, в 2012 и 2013 годах преступлений было совершено меньше – 9 и 8 соответственно.

2016 год характеризуется преобладанием таких преступлений, как кражи – 6, угоны транспортных средств – 3. Хулиганство, причинения тяжкого телесного повреждения по неосторожности и насильственные действия сексуального характера – по 1 преступлению.

Продолжить чтениеИнформация для родителей и учащихся о состоянии преступности несовершеннолетних в Пружанском районе.

Бацькоўскі сход

21 сакавіка ва ўстанове адукацыі адбыўся бацькоўскі сход “Правілы зносін бацькоў з дзецьмі”. 

Выхаванцы старэйшай групы з выхавальнікам А.М.Арцямук паказалі бацькам сваё падарожжа па сцежках беларускага народнага фальклору.

Выхаванцы малодшай групы з выхавальнікам А.У.Астанкавай паказалі бацькам у якія разнастайныя, цікавыя гульні можна пагуляць з пяском.

 

Продолжить чтениеБацькоўскі сход

Свята «Маміна краіна»

 

Цеплынёй атуліць
Сонейка зямлю.
Мілая матуля,
Я цябе люблю.

Мне з табой утульна,
І спяваю я:
«Мамачка,

Матуля,
Любая мая».
Радасны і ветлы,
Зранку над ракой
Паўтарае ветрык
Песеньку за мной.
Каб усе пачулі,
Як спяваю я:
«Мамачка,
Матуля,
Любая мая».

7 сакавіка выхаванцы віншавалі сваіх матуль, бабуль з жаночым днём.  Хлопчыкі і дзяўчынкі сумесна з Джынам і выхавальнікамі  падарожнічалі па мамінай краіне,  з вялікай любоўю чыталі  вершы для мам, дарылі   рытмічныя танцы, дзякавалі за клапатлівыя бабуліны рукі. Усе госці  атрымалі падарункі, зробленыя рукамі сваіх дзяцей.  (гл. фотагалерэю)

Продолжить чтениеСвята «Маміна краіна»

2 сакавіка ва ўстанове праводзіўся адзіны санітарны дзень па добраўпарадкаванню тэрыторыі. Не засталіся ў старане і выхаванцы, якія разам з выхавальнікамі прыбіралі свае гульнявыя пляцоўкі. Сумесная работа прынесла шмат задавальнення.

Продолжить чтение

Агарод на акенцы

У дзіцячым садзе кожны год

здзіўляецца народ.

У вугалку прыроды

зелянее агарод.

Кожны год у дзіцячым садзе ствараем маленькія агароды. У якіх выхаванцы клапоцяцца аб раслінах, тым самым пашыраюць свае ўяўленні пра тое, што неабходна для росту раслін.

Агарод у малодшай групе

Агарод у старэйшай групе

Продолжить чтениеАгарод на акенцы

Спартыўнае свята

У дзіцячым садзе адбылося спартыўнае свята прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны. Выхаванцы з задавальненнем удзельнічалі ў разнастайных конкурсах і эстафетах. Яны атрымалі шмат станоўчых эмоцый і добрага настрою. (гл. фотагалерэю)

Хоть ходим мы пока в детсад,

но хочет каждый из ребят

Со спортом с малых лет дружить,

Готовясь в армии служить!

Продолжить чтениеСпартыўнае свята

Ой, ладачкі-ладкі, надыйшлі Калядкі!

Фальклор — галоўнае мастацкае багацце нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў і бесперапыннасць духоўнага развіцця.

Святы і абрады, на якіх гучаць беларускія песні, выконваюцца карагоды, танцы і гульні, з’яўляюцца арганічнай часткай народнай культуры. Праз іх не толькі поўніцца і актывізуецца беларускі слоўнік дзіцяці, выхоўваецца любоў і павага да роднай мовы, але і спасцігаецца светапогляд, душа, мудрасць, гумар, таленавітасць, майстэрства свайго народа.

Выхаванцы дзіцячага сада з задавальненнем  удзельнічалі ў фальклорнай забаве «Ой, ладачкі-ладкі, надыйшлі Калядкі!».   Забава прайшла весела і цікава. Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Продолжить чтениеОй, ладачкі-ладкі, надыйшлі Калядкі!