«Птушыная сталоўка»
Выхаванцы разам з выхавацелем Арцямук А. М. замацавалі птушыныя сталоўкі, каб у зімнія халады дапамагаць птушкам .
«Гарачая лінія»
Ва ўстанове па пятніцам працуе «гарачая лінія» па пытаннях магчымасці паведамлення аб незаконных дзеяннях з боку адміністрацыі і работнікаў установы адукацыі
тэл.( 801632) 63-5-59
«Працоўная дзейнасць выхаванцаў»
Адным з важных элементаў адукацыйнай вобласці «Дзіця і прырода» з’яўляецца праца ў прыродзе. Для рэалізацыі пастаўленых задач выхаванцы даглядаюць не толькі кветкі ў кутку прыроды, але і дапамагаюць падтрымліваць чысціню і парадак на тэрыторыі ўстановы.
Першы снег
Першы снег нарэшце выпаў,
Белым пухам дол засыпаў.
Глянеш – нібы з цукру поле,
Зіхаціць – аж вочы коле.
Выхаванцы з задавальненнем лавілі першыя сняжынкі і назіралі як яны кружаць у паветры, дыхалі марозным паветрам.
«Адзіны дзень ведаў правіл дарожнага руху»
Ў рамках адзінага дня ведаў правіл дарожнага руху 21 лістапада 2024 года прайшлі мерапрыемствы пад дэвізам “ Флікер – твая абарона на дарозе”. З выхаванцамі была праведзена гутарка “Навошта флікер?”, абыгрывалі праблемных сітуацыі на дарозе, успомнілі правілы дарожнага руху прах рухомыя гульні і многае іншае.
«Бяспека праз гульню»
Захаванне правілаў бяспекі — адна з асноўных задач у выхаванні дзіцяці. Выхавацелі праз гульню знаёмяць выхаванцаў з правіламі бяспечных паводзінаў дарозе, з незнаёмцамі, а таксама з правіламі пажарнай бяспекі. З дапамогай розных дыдактычных гульняў выхаванцы замацоўваюць свае атрыманыя веды на практыцы.
«Тыдзень дабра»
У рамках раённага інклюзіўнага тыдня “Сябраваць могуць ўсе” з 11 лістапада па 15 лістапада ў нас прайшлі мерапрыемствы накіраваныя на фарміраванне культуры зносін выхаванцаў.
Адзіны санітарны дзень па добраўпарадкаванні
31 кастрычніка прайшоў адзіны санітарны дзень па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Супрацоўнікі ўстановы адукацыі калектыўна выйшлі на ўборку лістоты.