Экскурсія ў прыроду.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Арцямук А.М. адправілася з выхаванцамі на экскурсію ў лесапаркавую зону аг.Харава, дзе расказала аб прыгажосці прыроды роднага краю, паказала разнастайнасць расліннага і жывёльнага свету. Выхаванцы з карысцю правялі час на прыродзе.
Рэйтынг установы на партале рэйтынгавай ацэнкі
Паважаныя бацькі! Калі Вы атрымалі паслугу ці вынік адміністрацыйнай працэдуры і жадаеце ацаніць якасць іх падавання, QR-код дазволіць хутка перайсці на старонку нашай установы дашкольнай адукацыі на партале для выканання адзнакі (зважаем, што без папярэдняй рэгістрацыі і аўтарызацыі пры ўваходзе на партал функцыя адзнакі недаступная) .
Дзень смеху
Нам жывецца лепш за ўсіх,
таму што з намі смех!
З ім нідзе не растаемся,
дзе б мы ні былі смяемся.
Менавіта гэтыя радкі падыходзяць да нашых выхаванцаў, Музычны кіраўнік В.В. Аляксеенка разам з выхаванцамі гучна і весела правялі забаву да Дня Смеху. Выхаванцы спявалі, танцавалі, смяяліся і гулялі.
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. На працягу дзесяцігоддзяў нашы краіны дэманструюць усяму свету непахіснасць дружалюбных і трывалых узаемаадносін. Нашы краіны звязаны мноствам нітак сацыяльных і эканамічных узаемаадносін, у аснове якіх гістарычная супольнасць і духоўная роднасць. Паспяхова рэалізуюцца многія сумесныя праекты, дзякуючы якім нашы дзяржавы набываюць бясцэнны практычны вопыт.
Экалагічная забава «Прылёт буслоў»
1 красавіка увесь свет адзначае адно з даўніх экалагічных свят. Мы сустракаем вясну, радуемся прылёту птушак і нагадваем, як абараніць і дапамагчы нашым птушкам. Нашы выхаванцы святкавалі прылёт буслаў. Гэта не проста так, бо сярод сімвалаў нашай рэспублікі ёсць прадстаўнік фауны птушак — бусел.
Музычныя гульні на свежым паветры
Музычны кіраўнік Аляксеенка В.В. праводзіць музычныя гульні на свежым паветры. Выхаванцам вельмі падабаецца спяваць і іграць на вуліцы пад музычнае суправаджэнне. Выхаванцы вадзілі карагоды вакол дрэў, гралі ў музычную гульню «Жабка» і іншыя.
Прагулка
Прагулка — з’яўляецца адным з асноўных рэжымным момантам у дашкольнай установе. Яна ўключае ў сябе розныя кампаненты: гутаркі, назіранні, рухомыя гульні, індывідуальную працу і працоўную дзейнасць. Падчас прагулкі выхаванцы вывучаюць новае, сістэматызуюць атрыманыя веды, умацоўваюць свой арганізм, развіваюць працавітасць і многае іншае.
Забава » Масленіца прыйшла»
Выхаванцы разам з педагогамі сустрэлі разам масленіцу. Выхаванцы падрыхтавалі песні, танцы, выконвалі заданні Бабы Ягі, весела правялі час.