ПАМЯТКА ДЛЯ БАЦЬКОЎ
ПА ПАТРЫЯТЫЧНАМУ ВЫХАВАННЮ ВЫХАВАНЦАЎ
- Калі вы хочаце, каб ваша дзіця вырасла сапраўдным грамадзянінам, ніколі не выказвайцесь негатыўна аб сваёй краіне.
- Расказвайце дзіцяці аб выпрабаваннях, якія выпалі на лёс іх продкаў.
- Знаёмце сваё дзіця з памятнымі і гістарычнымі месцамі сваёй Радзімы.
- Глядзіце з ім перадачы, кінафільмы, якія расказваюць аб людзях, якія праславілі нашу краіну. Пазітыўна ацэньвайце іх уклад у жыццё грамадства.
- Падтрымлівайце ў дзяцей цікаўнасць да народных святаў. Арганізоўвайце іх у сям’і, так як менавіта сям’я валодае вялікім выхаваўчым патэнцыялам.
- Выкарыстоўвайце любую магчымасць наведаць музейныя установы розных узроўняў разам з дзецьмі. Менавіта там дзеці могуць пазнаёміцца з этнаграфічнымі асаблівасцямі свайго народа.
- Не забывайце пра тэатральнае мастацтва. Сучасны тэатр, батлейка – усё гэта з’яўляецца добрым сродкам фарміравання ўяўленняў аб мінулым краіны.
- Знаёмце дзяцей з людзьмі старэйшага ўзросту, якія змогуць даць вашым дзецям уяўленні аб народных промыслах, народным адзенні.
- Падчас сямейных прагулак і паходаў звяртайце ўвагу дзяцей на прыродныя багацці Беларусі.
- З самага маленькага ўзросту знаёмце дзіця з вытокамі народнай мудрасці – калыханкамі, забаўлянкамі, прыказкамі.
Памятайце, што вы з’яўляецеся прыкладам для свайго дзіцяці. Менавіта вашы дзеянні стануць узорам яго паводзін і адносінаў да навакольнага свету.
Любіце сваю Радзіму, ганарыцеся ёй!