24 верасня у нашай установе прайшло мерапрыемства патрыятычнай накіраванасці «Пісьмо аб Беларусі». Задачы: пашырыць уяўленні дзяцей аб гістарычным мінулым нашай краіны, замацаваць уяўленні аб прыродных сімвалах Беларусі (зубр, бусел, кветка васілька, лён, арнамент), развіваць цікавасць і павагу да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, уменні выразнага выканання музычных і паэтычных твораў, выхоўваць пачуццё гонару за сваю краіну, прывіваць любоў да сваёй радзімы.