Ва ўстанове адукацыі шмат увагі надаецца фарміраванню ў выхаванцаў асноў бяспекі жыццядзейнасці. Выхавальнікі праз разнастайныя віды дзейнасці (заняткі, гульні, гутаркі, разгляд ілюстрацый, чытанне мастацкай літаратуры і інш.) фарміруюць у дзяцей уяўленні пра бяспечныя ўмовы навакольнага асяроддзя; пра забарону гульні з агнём; пра правілы пажарнай бяспекі і інш.