ПРАВІЛЫ БЯСПЕЧНЫХ ПАВОДЗІН НА ДАРОЗЕ
Каб не стаць ахвярай дарожна-транспартнага здарэння, трэба фарміраваць у дзяцей выконваць правілы бяспечных паводзін на дарозе. Гэтых правіл няшмат, але яны вельмі важныя. І таму неабходна, каб яны ўвайшлі ў звычку.
Нельга спыняцца перад транспартам, які рухаецца, выконваць правілы пераходу дарогі.
- Нельга выходзіць на праезную частку дарогі з-за транспарту, які стаіць.
- Нельга гуляць каля праезнай часткі дарогі – гэта вельмі небяспечна.
- У начны і вячэрні час сутак трэба абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі (флікерамі).
- Пешаходы павінны рухацца па тратуарах ці пешаходных дарожках, а пры іх адсутнасці – па абочынах.
- Пераходзіць праезжую частку трэба толькі па пешаходным пераходзе і толькі на зялёны сігнал святлафора.
- Пешаходы павінны перасякаць праезжую частку па пешаходных пераходах, а пры іх адсутнасці – на перакрыжаваннях па лініі тратуараў ці абочын.
- На пешаходных пераходах, якія рэгулююцца, пешаходы могуць выходзіць на праезжую частку пасля таго, як ацэняць адлегласць да транспартных сродкаў, што набліжаюцца, іх хуткасць і пераканаюцца, што пераход будзе для іх бяспечным.
- Пераходзячы дарогу, пешаходы не павінны затрымлівацца ці спыняцца на праезжай частцы, калі гэта не звязана з захаваннем бяспекі руху.