Дзеці пачынаюць знаёміцца з правіламі дарожнага руху яшчэ задоўга да прыходу ў дзіцячы сад. Першыя веды яны атрымоўваюць назіраючы за сваімі бацькамі. Таму вельмі важна, каб бацькі самі не толькі ведалі, але і выконвалі правілы дарожнага руху і тым самым вучылі сваіх дзяцей. Ва ўстанове адукацыі вядзецца актыўная праца па фарміраванню ў выхаванцаў асноў бяспекі жыццядзейнасці. Выхавальнікі праз разнастайныя віды дзейнасці (заняткі, гульні, гутаркі, разгляд ілюстрацый, чытанне мастацкай літаратуры і інш.) фарміруюць у дзяцей уяўленні пра бяспечныя ўмовы навакольнага асяроддзя, пра правілы паводзін на дарозе.