Праз гульню рыхтуемся да школы

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Шмат  разоў выхавальнікам  прыходзіцца  адказваць на такія пытанні бацькоў: “ Як паводзіць сябе маё дзіця на занятках? Як спраўляецца з заданнямі? Ці не адстае ад другіх?”

Усе гэтыя пытанні бацькі прама звязваюць з падрыхтоўкай да школы. Амаль ніхто не задаў пытанне : “ А як гуляе маё дзіця? Ці ўмее гуляць у розныя гульні?” У прадстаўленні многіх дарослых падрыхтоўка да навучання ў школе і гульня – рэчы несумяшчальныя. Часта даводзіцца чуць : “Колькі можна гуляць, займіцеся справаю!” Выходзіць, што гульня – гэта свавольства, пустая трата часу. А на самой справе гэта не так.

Гульня – вядучы від дзейнасці дзіцята – дашкольніка. Яна фарміруе ўсе неабходныя для паўнацэннага развіцця асобы якасці. У гульнях дзіця развіваецца як актыўны дзеяч: яно вызначае задуму і ажыццяўляе яе ў гульнявы сюжэт. Самастойнасць, актыўнасць, самарэгуляцыя – важнейшыя якасці свабоднай гульнявой дзейнасці, яны маюць вялікае значэнне для фарміравання асобы будучага школьніка.

Гульні дзіцята – важны паказчык яго агульнага развіцця. Калі яно пасіўнае, не праяўляе цікавасці да гульні, калі гульні стэрыатычныя і прымітыўныя па зместу – гэта сур’ёзны сігнал дрэннага ў развіцці дзіцята і, няўцяшальны прагноз для яго школьнага навучання.

Многія настаўнікі пачатковых класаў указваюць, што непаспяховасць, адставаннне ў вучобе нярэдка звязана з нізкім узроўнем развіцця паводзін, неўменнем падтрымаць увагу, здзяйсняць элементарны самакантроль. Таму бацькам неабходна навучыць дзіця гульням, выпрацаваць у яго здольнасць сачыць правілам, кіраваць сваёй увагай, памяццю і кантраляваць дзеянні.

 Такім чынам, прапаную вам гульні і заданні гульнявога характару, якія дазваляюць развіваць у дзяцей карысныя для будучага школьнага навучання якасці: увагу, самакантроль, назіральнасць, настойлівасць.

 У выніку сістэматычнага ўдзелу дзяцей у гульнях закладаюцца асновы  падрыхтаванасці іх да школы.

 Важна памятаць: не трэба ператвараць гульні ў занятак, неабходна жывыя, эмацыянальныя зносіны бацькоў і дзяцей у час гульні.

 

Гульня “ Добра – дрэнна”

Прапануйце дзіцяці любы прадмет ( Напрыклад: машыны), яго трэба разглядзець з розных бакоў. Дзіця называем прыкладны бок, затым адмоўны.

   Прыкладныя якасці:                                                              Адмоўныя:

*можна грузы перавозіць;                         Не заводзіцца;

*добра круцяцца калёсы;                         Кузаў не падымаецца;

*цацка прыгожая, яркая.                          Фары не гараць;

                                                                         Не адкрываецца борт

 

 

Гульня “ Атракцыён”

   Паказаць дзецям любы прадмет, і прапанаваць даць яму характарыстыку.

*Па прызначэнні : Што можна з ім рабіць?

*Якасная характарыстыка: Які ён?

Гульня ( на развіццё волі) “ Так і не не гаварыць”

Дзіцяці задаюцца пытанні, на якія так і не не гаварыць.

Гульня (на развіццё памяці) “ Самы зоркі”

Прапаноўваюцца малюнкі з выявай прадметаў, ці прадметы. Дзіця глядзіць некалькі хвілін на іх, потым закрывае вочы, адна карцінка ( прадмет) прыбіраецца. Павінна дзіця назваць што прапала.

Гульня “ Блытаніца”

   Паказваецца малюнак “ Што пераблытаў мастак?”. Трэба назваць некалькі адрозненняў.

                                                                                                                          Падрыхтавала Арцямук А.М.,выхавальнік

                                                                                                                          ДУА “Хараўскі дзіцячы сад №34№

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.