Самыя шчырыя віншаванні з Днем абаронцаў Айчыны прымала мужчынская палова работнікаў нашай установы адукацыі. У коле калектыву мужчыны ўспомнілі пра свае армейскія будні, прадэманстравалі сваю салдацкую выпраўку і кемлівасць. Шчыра жадаем усім абаронцам Айчыны моцнага здароўя, узгоды і дабрабыту ў сем’ях, выдатнага баявога настрою.