Ва ўстанове адукацыі прайшла музычна-спартыўная забава «Тата і я — спартыўная сям’я», прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны. Выхаванцы разам са сваімі татамі спявалі песні, танцавалі і чыталі вершы, прынялі ўдзел у забаўляльных конкурсах і гульнях. Дзеці і дарослыя паказалі свой спрыт, сілу і кемлівасць. Удзельнікі і госці весела і радасна правялі час, атрымалі шмат станоўчых эмоцый. (глядзіце фотагалерэю).