Восень – самая цудоўная пара, самая прыгожая. Колькі розных фарбаў мы бачым адразу на вуліцы: і жоўты дыван апаўшага лісця, і чырвоныя ягады, якія паспелі на дрэвах і кустах, сіняе-сіняе неба.
Традыцыйна ва ўстанове адбылася выстава вырабаў з прыроднага матэрыялу «Прыгажуня восень». У якой прынялі ўдзел дзеці і бацькі. Колькі незвычайных цікавых вырабаў можна было ўбачыць: разнастайныя карціны з лісця, кветак, насення, вырабы з шышак (кошык), жалудоў, прыгожая карціна з саленага цеста. Усе ўдзельнікі пастараліся, творча падыйшлі да стварэння кампазіцый. Як добра, калі дарослыя часам становяцца дзецьмі і бачаць ў чымсці звычайным — незвычайнае.