Кансультацыя для бацькоў.

Тэма:“У свабодную хвілінку”

Каб  дома вечары не былі сумнымі для дзяцей, іх можна заняць дзейнасцю: пачытаць казкі. Казка дае дзецям ўрокі патрыятызму і маралі. Усім сваім паэтычным ладам яна вучыць дзяцей разумець народнае ўяўленне пра добрае і злое, высокае і нізкае, сумленнае і агіднае,  гуманнае. Знаёмячы дзяцей з мастацкімі творамі, дарослы развівае эстэтычнае ўспрыманне, здольнасць эмацыянальна адклікнуцца на вобразную мову, чуццё мовы. Беларускія народныя казкі “Рэпка”, “Курачка Рабка”, “Муха-пяюха”, “Пшанічны каласок”, “Піліпка -сынок”, “Былінка і верабей”, “Зайкава хатка”, “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Каток – Залаты лабок” і інш.

Спрадвеку ў выхаваўчых і дыдактычных мэтах выкарыстоўвалася паэтычнае слова. Увесці дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своесаблівасць дазваляюць фальклорныя і лершыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, прыгаворкі, песенькі, загадкі, пасловіцы, пагаворкі, вершы. Гэта напрыклад, такія творы вуснай народнай творчасці, як “Ладачкі – ладкі”, “Кую, кую ножку”, “А курачка – рабушка”, “не хадзі коцік”, “Сонейка-сонца”, “Вожык”, “Іграў я на дудцы”, “Белабока – сарока” і інш.  Творы беларускіх паэтаў Я. Коласа, Я Купалы, В. Віткі, Т. Кляшторнай, С. Сокалава-Воюша, А. Дзеружынскага, М. Танка, Я. Журбы і інш.

Па прачытаных творах разам з дзецьмі можна зрабіць кніжку- малышку, старонкі ў якой па змесце твора размалюйце разам з дзецьмі, затым можна даросламу напісаць тэкст. Дзецям вельмі падабаецца свая творчасць, а калі кніжка зроблена разам з матуляй ці татай, бабуляй ці дзядуляй гэта найлепшая, найдаражэйшая кніжка ў свеце.

Яшчэ з дзеткамі можна пагуляць у розныя гульні (вечарам пажадана гуляць у спакойныя гульні). Гэта дыдактычныя гульні: “Чые дзеткі” (у ходзе якой дзеці вучацца адрозніваць і называць свойскіх і дзікіх жывёл), “Хованкі” ( у ходзе гэтай гульні дзеці вучацца ўжываць прастораыя прыназоўнікі у, на, каля, над, пад,за) можна выкарыстаць гульнёвую сітуацыю “Куды схаваўся мішка?” (мішка схаваўся пад стол, залез  на крэсла, лёг на ложак і г.д.)

Дзеці вельмі любяць займацца выяўленчай дзейнасцю: ляпіць, маляваць, канструяваць.

Для лепкі можна выкарыстоўваць салёнае цеста (1 стакан мукі, ¾ стакана солі, 5 стал. лыжак алею, крышку цёплай вады, для колеру можна дабавіць фарбу ці сок з бурака, морквы. Соль растапіць у вадзе і замясіць цеста. Цеста можна выкарыстоўваць шмат разоў, захоўваць у халадзільніку, у зачыненым посудзе. Вылепленыя фігуркі можна высушыць, размаляваць. Потым дзеці з імі могуць гуляць.

Малююць дзеці фарбай, алоўкамі, фламастарамі, паралонам, пальчыкамі, анучкамі і інш. Малюйце разам з дзеткамі, а найбольш выдатныя малюнкі зберагайце, з іх можна потым зрабіць выставу.

“Пясчаныя шадэўры” (гэта можа быць марское дно, пяшчаны бераг, замак і інш. Намалюйце малюнак, затым прамажце яго клеем і паціху сыпце дробны сухі пясок, пясок трэба сыпаць так, каб папера, дзе малюнак не прасвечвалася,  астаўце малюнак да паўнага высыхання, затым страсіце лішкі пяску і шадэўр гатовы.

Вясёлкавы часопіс

Прыгатуйце альбом, у якім павінна быць сем лістоў па колькасці колераў на вясёлцы (чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы), на кожным лісце зверху намалюйце каляровую палоску ў выглядзе дугі (па парадку, як ў вясёлцы). Разам з дзецьмі вырэзвайце з часопісаў аднакаляровыя малюнкі і наклейвайце іх ў альбом на старонку з адпаведным колерам. Можна вырэзваць розныя фігуркі з каляровай паперы.

Мазаіка на пластэліне

Вам спатрэбіцца кардон і дайце магчымасць дзіцяці замазаць пластэлінам кардон, на пластэлін можна прыклейваць фасолю, гарох, рыс. Прапануйце дзіцяці зрабіць які-небудзь узор ці малюнак (кветкі, дамы, дрэвы і інш.).

Пейзаж на пластэліне

Вам спатрэбіцца кардон замазаны пластэлінам, галінкі , дробныя каменьчыкі. Прымацуйце галінкі з дапамогай пластэліна, можна зрабіць мора ці рэчку, прыклеіўшы сіннюю плёнку ці каляровую паперу, можна зрабіць снег, пасыпаўшы манную крупу тонкім слоем. А далей ваша творчасць.

Жадаем Вам, паважаныя бацькі, каб Вашы вечары былі творчыя, насычаныя любоўю да родных, каб кожны вечар прыносіў новыя і новыя адкрыцці. Поспехаў Вам і Вашым дзеткам!

Выхавальнік: Астанкава А.У.

 

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.