Ніколі не забудзецца народны подзвіг салдата-Пераможцы, аб ім памятаюць не толькі тыя, хто са зброяй у руках прайшоў па дарогах вайны, хто самааддана працаваў, дапамагаючы фронту, але і тыя, хто нарадзіўся шмат год пасля салюта Перамогі. Перад вялікім святам усяго народа нашы выхаванцы сустрэліся з месным падпольшчыкам Новікавым Паўлам Афанасьевічам у сценах ДУА «Хараўская сярэдняя школа». Дзеці з захапленнем слухалі ўспаміны ветэрана аб тых гадах, аб тых выпрабаваннях, якія выпалі на лёс яго пакалення, з усхваляваннем разглядвалі яго медалі. У адказ дзетсадаўцы пачыталі ветэрану вершы, падаравалі кветкі.