У кастрычніку, у Беларусі адзначаецца свята-Дзень Маці! Яго сэнс- аддаць даніну жанчынам, дзякуючы якім усе мы жывём… Гэта свята вечнасці: з пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека мама-галоўны чалавек у жыцці. Мама, мамочка…Колькі пяшчоты таіць гэта простае слова, якім называюць чалавека, самага любага, дарогога, адзінага. Якія толькі ласкавыя словы не прыдумлялі на свяце, якое адбылося ў нашым дзіцячым садзе, хлопчыкі і дзяўчынкі, каб яшчэ паўней перадаць ім свае пачуцці, любоў і пяшчоту. І гэта правільна: колькі б харошых слоў не было сказана мамам, колькі б повадаў для гэтага не прыдумалі, лішнімі яны не будуць.