15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Паўнацэннае чалавечае шчасце можна адчуць толькі ў сям’і, дзе пануюць любоў, узаемаразуменне і клопат, дзе разумна спалучаюцца духоўнае багацце і матэрыяльны дабрабыт.
І, безумоўна, самы галоўны здабытак кожнай сям’і — гэта дзеці. Клопат аб іх мацуе саюз двух сэрцаў.
Цудоўны дзень, нашы сябры –
Міжнародны дзень сям’і,
Бо вельмі важна для людзей
Выхоўваць у сям’і дзяцей.
Ды там, вядома, лад заўжды пануе,
Дзе кожны над сабой працуе,
Імкнецца з мэтаю адзінай,
Звязаным сэрцам быць з Радзімай,
Вучыцца ўсё жыццё ў жыцця
Сапраўднай моцы пачуцця.
Са святам, кожная сям’я!