6 сакавіка ва ўстанове адукацыі выхаванцы віншавалі сваіх матуль, бабуль са святам 8 сакавіка. Дзеці спявалі, танцавалі, чыталі вершы, гулялі ў гульні. На свята нават завіталі Баба Яга і Шапакляк, якія прынеслі шмат станоўчых эмоцый і весялосці. Весела і забаўна прайшоў час.