Кансультацыя “Якія яны хлопчыкі і дзяўчынкі? Выхоўваем правільна.”

Бацькі часта задумваюцца, як правільна выхоўваць хлопчыкаў і дзяўчынак. І ці адрозніваецца іх выхаванне, ці дзеці ёсць дзеці, і ніякага асаблівага падыходу не трэба? Псіхолагі на гэтае пытанне адказваюць адназначна: выхаванне хлопчыкаў і дзяўчынак, безумоўна, павінна быць рознае. Перш за ўсё, таму, што ў іх зусім розныя псіхалагічныя асаблівасці. А яшчэ таму, што ў любым узросце хлопчыкі патрабуюць да сябе значна больш даверу, а дзяўчынкі чакаюць ад дарослых большага клопату.

Хлопчыкі будуць удзячныя вам за прадастаўленне ім самастойнасці. А дзяўчынкі больш бездапаможныя і заўсёды маюць патрэбу ў падтрымцы. Гэтыя важныя моманты неабходна ўлічваць, выхоўваючы дзяцей. Напрыклад, выхоўваючы хлопчыка, трэба памятаць, што яму неабходна прадастаўляць магчымасць дамагацца шмат самому, без дапамогі дарослых, і тады хлопчык набывае такую неабходную мужчынскую якасць, як мэтанакіраванасць і павага да сябе. Калі дарослы прапануе хлопчыку дапамогу, то ён гэта расцэньвае як няўпэўненасць у яго сілах і першапачаткова вельмі гэтаму супраціўляецца. А вось калі дапамога прапаноўваць дзяўчынцы, то яна з задавальненнем яе прымае і расцэньвае як праява любові да яе.

На жаль, жаночае выхаванне (а менавіта жанчыны больш займаюцца выхаваннем дзяцей, яны разам у дыкрэтым адпачынку, потым у дзіцячым садзе і школе дзяцей выхоўваюць пераважна жанчыны) накладваюць адбітак на фарміраванне мужчынскіх якасцяў у хлопчыкаў. Залішні клопат з боку мам і бабуль робіць будучых мужчын слабымі. І наадварот, калі дзяўчынку выхоўвае мужчына і прад’яўляе да яе завышана жорсткія патрабаванні, то дзяўчынка пачынае сумнявацца, што яе любяць, і спрабуе заслужыць да сябе любоў. А ў далейшым гэта прыводзіць да таго, што яна не можа будаваць адносіны з мужчынамі, і ў яе не складваецца асабістае жыццё.

Таму трэба дакладна запомніць, што хлопчыкі вырастуць сапраўднымі мужчынамі з правільна сфарміраваным меркаваннем пра сябе, толькі калі іх выхоўваць, грунтуючыся на даверы. А дзяўчынкі будуць жаночымі і ўпэўненымі ў сабе пры ўмове, што іх выхаванне будзе пабудавана на аснове клопату і ўвагі.

Ну і вядома, не варта забываць, што хлопчыкі і дзяўчынкі павінны быць упэўнены, што іх любяць. І тым і іншым неабходная пастаянная падтрымка, як вы зразумелі, кожнаму свая, асаблівая. І тады ў дзяцей будзе ўнутраная абароненасць, якая дапаможа ім быць добрымі людзьмі, тымі, што любяць сваіх родных і блізкіх.

А цяпер, некалькі важных саветаў:

— Хлопчыкам трэба часцей гаварыць, што вы верыце ў іх. Прызнаваць іх дасягненні.

— Дзяўчынкам неабходна ведаць, што іх любяць проста так, і такімі, якія яны ёсць.

— Хлопчыкі павінны быць упэўненыя ў тым, што яны ўсяго дасягнуць у жыцці, і гэтую ўпэўненасць у іх трэба ўсяляць шляхам пастаяннай хвальбы.

— Дзяўчынкі і так упэўненыя ў тым, што ў іх усё атрымаецца, таму іх трэба вучыць быць рэалісткай, а не марыць у аблоках.

= Хлопчыкам для дасягнення мэты неабходная выразная матывацыя.

— Дзяўчынкам патрэбна рэальная падтрымка і дапамога.

— Хлопчыкаў трэба вучыць аказваць падтрымку і дапамогу навакольным — гэта падымае іх аўтарытэт у сваіх уласных вачах.

— Дзяўчынкі інтуітыўна спадзяюцца, што ім абавязкова хтосьці дапаможа, і іх трэба мякка «спускаць на зямлю» і вучыць шукаць выйсце з цяжкіх сітуацый.

Дарагія мамы і таты! Жадаем Вам поспехаў і прыемных хвілін зносін з Вашымі дзецьмі!

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.