“Гендэрнае выхаванне дзяўчынак і хлопчыкаў у сям’і”

Кансультацыя для бацькоў.

“Гендэрнае выхаванне дзяўчынак і хлопчыкаў у сям’і”

Ад таго, як мы выхоўваем нашых дзяцей, якія асабовыя якасці мы ў іх зможам развіць менавіта з улікам іх індывідуальных і гендэрных асаблівасцей, напрамую залежыць тое, якімі жанчынамі і мужчынамі яны ў будучым стануць, якімі бацькамі будуць для сваіх дзяцей. Значэнне перыяду дашкольнага дзяцінства ўплывае на развіццё асобы дзіцяці. Усе важнейшыя якасці асобы, задаткі і здольнасці фарміруюцца менавіта ў дашкольны перыяд. Часта, бацькі забываюць, што дзяўчынкі і хлопчыкі па рознаму бачаць, чуюць, па рознаму ўспрымаюць прастору і арыентыруюцца ў ёй, а  галоўнае — па рознаму асэнсоўваюць усё,  чым сутыкаюцца ў гэтым свеце.

Назіраючы за сучаснымі дзецьмі, можна адзначыць, што дзяўчынкі становяцца агрэсіўнымі і грубымі, а хлопчыкі пераймаюць жаночы тып паводзін. У старшых групах многія дзяўчынкі залішаны пяшчоты, цярплівасці, не ўмеюць мірна выходзіць з канфліктных сітуацый. А хлопчыкі, наадварот, не ўмеюць пастаяць за сябе, слабыя фізічна, адсутнічае вынослівасць і эмацыянальная ўстойлівасць, не валодаюць культурай паводзін з дзяўчынкамі. Змест гульняў дзяцей таксама выклікае трывогу:дзеці дэманструюць мадэлі паводзін, якія не адпавядаюць полу дзіцяці, не ўмеюць дамаўляцца ў гульні, размяркоўваць ролі. Акрамя таго, у працэсе працоўнай дзейнасці, дзецям цяжка размеркаваць працоўныя даручэнні з улікам полу партнёра. Хлопчыкі не праяўляюць жадання прыйсці на дапомогу дзяўчынкам тады, калі патрэбна фізічная сіла, а дзяўчынкі не спяшаюцца дапамагаць хлопчыкам там, дзяўчынкам патрэбна акуратнасць і пяшчота.  Каб выправіць сітуацыю “змешвання” палоў, бацькам трэба карэктыравать працэсс выхавання дзяўчынак і хлопчыкаў. Нельга выхоўваць дзяцей па прынцыпу ”так, як выхоўвалі мяне”.

Парады па выхаванню дзяўчынак:

Па першае, вельмі важна каб паміж дачкой і мамай ( а таксама

татам) былі цеплыя, даверлівыя адносіны. У сваю чаргу бацькам неабходна падкрэсліваць пяшчотныя і клапатлівыя адносіны ў пары, каб у дзяўчынкі склалась уяўленне аб счаслівым сямейным жыцці.

Бацька павінен знаходзіць час на зносіны з дачкою:паказаць, што дачка адрозніваецца ад яго, яна другога полу; але зрабіць гэта ён павінен з павагаю, каб яна зразумела, што дастойная кахання мужчыны.

Паважаць асобу дачкі, праяўляючы задавальненне яе ўчынка, фарміраваць пазітыўную самаадзнаку дзяўчынкі.

У мамы з дачкою павінны быць свае ”жаночыя сакрэты”: мама павінна знаходзіць час для размовы з дачкою “па душам.” Гутаркі павінны быць рэгулярнымі.

Сапраўдны клопат адзін аб адным дэманструецца праз павагу да старэйшага пакалення.

Мама павінна прывабіць дачку да “жаночых” хатніх спраў, перадаючы ёй сакрэты свайго майстэрства.

Дзяўчынцы неабходна адчуваць,што яна можа давяраць сваім бацькам,-што яны заўсёды гатовы зразумець яе пачуцці,жаданні і патрэбы.

Дзяўчынкам трэба больш дапамогі і падтрымкі. Прапаноўваючы дзяўчынцы дапамогу, вы даеце ёй зразумець, што яна вам не абыякава, што вы пра яе клапоціцеся.

Дзяўчынкам трэба больш увагі і прызнання ў адказ на тое, якія яны ёсць, што яны адчуваюць і чаго хочуць.

Дзяўчынкі іспытваюць запатрабаванасць у тым, каб іх любілі за тое, якія яны ёсць. Захапляйцесь імі!

Парады па выхаванню хлопчыкаў:

Для бацькі, які размаўляе з сынам, трэба стрымліваць эмоцыі, старацца размаўляць не павышаючы тон, спакойна.

Хлопчыкам тэба радзей забараняць,а часцей дазваляць штосці дадатковае за добры ўчынак.

Мамам трэба больш давяраць выхаванне сына для бацькі:ён адчуе як трэба выхаваць сапраўднага мужчыну.

Трэба фарміраваць у хлопчыкаў пачуццё адказнасці.

Абавязкова падтрымліваць жаданне рабіць у хаце мужчынскую справу!

Абавязкова павінен быць фізічны,цялесны кантакт — для павышэння самаадзнакі хлопчыка.

МАМА-КЛАПОЦІЦЦА, А ТАТА-ФАРМІРУЕ МУЖЧЫНУ.

Задача бацькоў — праяўляць да хлопчыка больш даверу, адабрэння, каб матэвіраваць яго да дзейнасці.

Хлопчыкаў і дзяўчынак ні ў якім разе нельга выхоўваць аднолькава. Яны па рознаму гавораць і маўчаць, адчуваюць і перажываюць. Пастарайцесь зразумець і прыняць нашых хлопчыкаў і дзяўчынак такімі, якія яны ёсць, такімі рознымі і па свойму чароўнымі, якімі стварыла іх прырода. А вось ці ўдасца зберагчы, раскрыць, развіць гэтыя задаткі, не пашкодзіць, не зламаць – залежыць толькі ад нас з вамі.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.