Ва ўстанове адукацыі выхаванцы разам з выхавальнікамі адзначылі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў забаве «Мая Радзіма — Беларусь», быў праведзены конкурс малюнкаў на асфальце «Я люблю Беларусь», выхаванцы разглядвалі ілюстрацыі і гутарылі па тэме «Мая Радзіма — Беларусь», «Мой родны кут, як ты мне мілы». Дзеці разам з выхавальнікамі ўсклалі кветкі да помніка «Воінам-аднавяскоўцам».