Першыя дні ў дзіцячым садку – сур’ёзнае выпрабаванне для кожнага дзіцяці. Большасць малых упершыню пераступаюць парог садка ва ўзросце каля 3-х год. Да гэтага ўзросту дзіця ўжо досыць самастойнае, але, яшчэ не сфармавалася як індывідуальнасць, і гатова да новых ведаў, сяброў. Каб адаптацыя дзяцей да дзіцячага сада прайшла, як мага, лёгка ва ўстанове з 21 жніўня па 31 жніўня працавала адаптацыйная пляцоўка, з дапамогай якой дзеці разам з бацькамі знаёміліся з выхавальнікам, з іншымі дзецьмі, гулялі ў разнастайныя гульні.