Выхавальнікі Арцямук А.М. і Астанкава А.У разам з бацькамі і дзецьмі здзейснілі акцыю з велапрабегам “Чысты бераг”. Акцыя мае экалагічную накіраванасць. Дарослыя і дзеці сабралі смецце на беразе ракі Ясельда, пакармілі рыбу. Па дарозе сустрэлі Лесавічка, які падараваў дзецям размалёўкі «Прырода роднага краю». Усе засталіся задаволеныя ад сумеснай працы.