Музычнае свята , прысвечанае 8 сакавіка» Каралі для матулі»
Свята, прысвечанае 8 сакавіка адбылося ў нашай ўстанове. Выхаванцы падрыхтавалі танцы, песні і прыгожыя слов для сваіх матуль, а таксама віншавальныя падарункі і святочны настрой.
Сустрэча са школьнікамі
У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў гадавога плана па пераемнасці дашкольнай установы і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі у першы дзень вясны вучні 4-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Хараўская сярэдняя школа» разам з настаўнікам правялі для старэйшых выхаванцаў рознаўзроставай групы майстар-клас па вырабу кветачкі, чыталі казкі для выхаванцаў, правялі віктарыну па казкам і ўзнагародзілі дыпломамі за удзел.
Сусветны дзень грамадзянскай абароны
Ва ўстанове прайшлі трэніровачныя мерапрыемствы па эвакуацыі, прысвечаныя Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.
Тыдзень нулявога траўматызму
З 26.02. па 01.03. 2024 года у дашкольнай ўстанове праходзіў тыдзень нулявога траўматызму. На працягу тыдня з супрацоўнікамі былі праведзены наступныя мерапрыемствы: гутарка аб канцэпцыі, агляд гульнявога надворнага абсталявання, а таксама праверка на якасць замацованай мэблі.
РАНС папярэджвае! Пал сухой травы небяспечны пажарам!
Пазбавіцца з дапамогай запаленай запалкі ад смецця і сухой травы — адзін з самых простых і распаўсюджаных спосабаў уборкі прыватных падворкаў.Агонь на прысядзібным участку або проста паблізу будынкаў можа проста стаць прычынай узгарання і нанесці ўрон, а то і поўнасцю знішчыць пабудовы і прыпаркаваны непадалёк транспарт. Разбушавалася полымя цяжка спыніць, а пацярпець можа не толькі маёмасць, але і сам падпальшчык.
Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны!
Дарагія калегі, віншуем Вас з Днём абаронцаў Айчыны! Жадаю заўсёды заставацца моцнымі, мудрымі, упэўненымі, смелымі, непераможнымі абаронцамі сваіх сем’яў, сваіх ідэй, сваіх імкненняў і сваіх жыццёвых прынцыпаў. Здароўя вам моцнага, хлопцы, вялікіх магчымасцяў на жыццёвым шляху, нястомных сіл і годных перамог, годных гучных апладысментаў ад блізкіх, сяброў і калег!
Віншавальная выстава да 23 лютага
23 лютага дашкольная ўстанова сустракала бацькоў выхаванцаў віншавальнай выставай да свята , а таксама выхаванцы падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі.
Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З нагоды гэтага дня выхавацель Шчасняк С.У. правяла з выхаванцамі гутарку «Як гучаць на роднай мове словы». Выхаванцы называлі прыродныя сімвалы нашай рэспублікі, гулялі ў гульню «Я назаву, а ты знайдзі», разглядалі альбом з беларускімі стравамі і спрабавалі назваць іх на роднай мове.