«Захавай дрэва — здай макулатуру»
Паважаныя бацькі, запрашаем Вас прыняць удзел у конкурсе па збору макулатуры!
З 25 верасня па 15 кастрычніка ва ўстанове праходзіць восеньскі конкурс па збору макулатуры «Захавай дрэва — здай макулатуру».
Патрыятычнае мерапрыемства «Пісьмо аб Беларусі»
24 верасня у нашай установе прайшло мерапрыемства патрыятычнай накіраванасці «Пісьмо аб Беларусі». Задачы: пашырыць уяўленні дзяцей аб гістарычным мінулым нашай краіны, замацаваць уяўленні аб прыродных сімвалах Беларусі (зубр, бусел, кветка васілька, лён, арнамент), развіваць цікавасць і павагу да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, уменні выразнага выканання музычных і паэтычных твораў, выхоўваць пачуццё гонару за сваю краіну, прывіваць любоў да сваёй радзімы.
«Нядзеля здароўя»
з 16.09.2024 па 20.09.2024 прайшоў «Тыдзень здароўя». Выхаванцы разам з выхавацелямі гутарылі аб вітамінах ,размаўлялі пра чысціню рук і ўсяго цела, складалі «Дрэва здароўя», загартоўвалі свой арганізм , займаліся спортам не толькі ў зале, але і на свежым паветры.
Выпальванне сухой расліннасці!!!
Забава «Спорт вучыць быць здаровым!»
Праз розныя фізічныя практыкаванні выхавацель дашкольнай адукацыі Арцямук А.М. прывівала ў выхаванцаў любоў да спорту, развівала фізічныя якасці.
Дзень народнага адзінства
У нашай установе прайшло мерапрыемства з нагоды Дня Народнага Адзінства. Выхаванцы слухалі вершы пра Беларусь, успомнілі разам з выхавацелем пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь і многае другое.
Інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы»
16 жніўня на Пружаншчыне стартуе інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы»
Мэта кампаніі — папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей сталага веку.
Пенсіянеры — адна з найважнейшых катэгорый насельніцтва, якая знаходзіцца пад пільнай увагай МНС. Для прыцягнення іх да пытанняў бяспекі ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя формы работы, імкнучыся дагрукацца да кожнага пажылога чалавека.
Акцыя пройдзе ў два этапы: першы — з 16 верасня па 4 кастрычніка. У рамках акцыі запланаваны сустрэчы з жыхарамі сельскай мясцовасці, дзе ратавальнікі правядуць тэматычныя «Кірмашы бяспекі» і рэалізуюць праект «Аўталаўка бяспекі».
Калі вам здаецца, што традыцыйная пошта — перажытак мінулага, то гэта вялікая памылка. Работнікі РАНС у рамках акцыі арганізуюць рассылку бяспечнай карэспандэнцыі, унутры якой пажылыя людзі змогуць знайсці матэрыялы, здольныя зрабіць іх жыццё больш бяспечным. Найцікавы конкурс «Мудрасць. Вопыт. Бяспека» зноў збярэ самых актыўных прадэманстраваць свой спрыт і знаходлівасць.
На ўсіх запланаваных мерапрыемствах прапагандысты яшчэ раз нагадаюць аб правілах бяспекі, зробяць акцэнт на прычынах узнікнення надзвычайных сітуацый, а таксама на тым, як іх не дапусціць.