«Добры дзень, сонечнае лета».

З такой назвай у нашым дзіцячым садзе адбыўся круглы стол з бацькамі выхаванцаў малодшай рознаўзроставай групы. Правяла яго выхавальнік Новік Таццяна Уладзіміраўна. Яна абмеркавала з прысутнымі план сумесных мерапрыемстваў на летні перыяд, засяродзіла ўвагу  на тым, што менавіта ў гэты час існуе шмат магчымасцей для замацавання экалагічных ведаў і навыкаў дзяцей,  і ў гэты час неабходна сачыць за бяспечным знаходжаннем дзяцей дома і на вуліцы. Да ўвагі прысутных была прадстаўлена выстава дыдактычных і развіваючых гульняў, літаратуры ў дапамогу.

Продолжить чтение«Добры дзень, сонечнае лета».

Калектыўны прагляд педагагічнай дзейнасці на тэму «Родная прырода»

Калектыўны прагляд  педагагічнай дзейнасці на тэму «Родная прырода» з дзецьмі  сярэдне-старэйшай рознаўзроставай групы правяла выхавальнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Арцямук Алена Мікалаеўна. У ходзе занятка  выхаванцы замацавалі звесткі аб лесе і яго жыхарах, удакладнілі ўяўленні аб  будове дрэў, аб залежнасці знешняга выгляду ад умоў  росту, развівалі ўменні супастаўляць і пазнаваць  дрэвы па кары, вызначаць іх узрост, выхоўвалі беражлівыя адносіны да прыроды, пачуццё дабрыні, суперажывання.

 

Продолжить чтениеКалектыўны прагляд педагагічнай дзейнасці на тэму «Родная прырода»

Калектыўны прагляд педагагічнай дзейнасці на тэму «Падарожжа ў краіну ведаў»

Калектыўны прагляд педагагічнай дзейнасці «Падарожжа ў краіну ведаў» з выхаванцамі старэйшай групы  правяла выхавальнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Астанкава Алёна Уладзіміраўна. З вялікай цікавасцю выхаванцы малявалі па клетачкам   карабель і потым  на ім, пад гук мора вандравалі па прыпынках «Востраў лічбаў», » Матэматычныя знакі», «Поры года», а далей трапілі на востраў граматыкі і з лёгкасцю справіліся з гукавым аналізам слова, прыдумвалі сказы. А ў канцы знайшлі заслужаны скарб з марскіх ракушак і залатых рыбак, якія  дапамогуць  нашым дзецям у школе.

Продолжить чтениеКалектыўны прагляд педагагічнай дзейнасці на тэму «Падарожжа ў краіну ведаў»

Дзень адчыненых дзвярэй

19.05.2015 года ў ДУА «Хараўскі дзіцячы сад №34» адбыўся дзень адчыненых дзвярэй. Да нас у госці прыйшлі бацькі, настаўнікі. Яны ўбачылі чаго ў сваёй працы дасягнулі выхавальнікі  на канец навучальнага года.

Продолжить чтениеДзень адчыненых дзвярэй

Экскурсія да помніка героям

Пра гераічны подзвіг народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны даведаліся нашы выхаванцы ў ходзе экскурсіі да помніка героям-аднавяскоўцам, якую арганізавала выхавальнік Астанкава Алена Уладзіміраўна.

 

 

Продолжить чтениеЭкскурсія да помніка героям

Сустрэча з ветэранам

Ніколі не забудзецца  народны подзвіг салдата-Пераможцы, аб ім памятаюць не толькі тыя, хто са зброяй у руках прайшоў па дарогах вайны, хто самааддана працаваў, дапамагаючы фронту, але і тыя, хто   нарадзіўся   шмат год пасля салюта Перамогі. Перад вялікім святам усяго народа нашы выхаванцы сустрэліся з месным падпольшчыкам   Новікавым Паўлам Афанасьевічам у сценах ДУА «Хараўская сярэдняя школа». Дзеці з захапленнем слухалі ўспаміны ветэрана аб  тых гадах, аб тых выпрабаваннях, якія выпалі на лёс яго пакалення, з усхваляваннем разглядвалі яго медалі. У адказ дзетсадаўцы пачыталі ветэрану вершы, падаравалі кветкі.

Продолжить чтениеСустрэча з ветэранам

«Калабок-залаты бок»

Выхаванцы малодшай рознаўзроставай групы разам з выхавальнікам Новік Таццянай Уладзіміраўнай  пабывалі ў гасцях  ў  «Калабка».

Жыў – быў Калабок
Вырас не на градцы, Дзед яго іспёк».
Не, — не Дзед, а Баба. Пераблытаў  усё!

Я пачну спачатку. Раскажу яшчэ
Пра ваўка і зайца, ну і пра лісу.
Калабок іх у казцы сустрэў  усіх у лесе.

Продолжить чтение«Калабок-залаты бок»

Знаёмімся з жыццём нашых продкаў

Вельмі радасна  і пазнаваўча для нашых выхаванцаў прайшла экскурсія ў час вясновых канікул у школьны этнаграфічны музей. Граматна і цікава яе правяла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Станіславаўна Шкуратава. Дзеці з задавальненнем разглядалі ўбранства вясковай хаты, даведаліся аб яе частках. Іх увагу прыцягнулі прылады для працы нашых продкаў, хатнія рэчы, убранства ложкаў, вышытыя ручнікі і аддзенне. Доўга дзеці разглядалі кросны і прадметы вырабленыя на іх. Экскурсія дапамагла зрабіць экскурс у мінулае, даведацца аб забытых назвах, замацаваць іх. Вялікі дзякуй, Святлана Станіславаўна!

SAM_2490

Продолжить чтениеЗнаёмімся з жыццём нашых продкаў