Кансультацыя для бацькоў

Тэма:«Далучаем дзяцей да працы.»

      Асновы працоўнага выхавання закладваюцца ў сям’і. Сям’я — дружны працоўны калектыў. Любоў да працы неабходна пачынаць выхоўваць вельмі рана. Дзецям ўласціва перайманне. Менавіта перайманне падахвочвае дзяцей да актыўнай дзейнасці. Дзіця назірае за тым, што робіць дарослы і ў яго ўзнікае жаданне рабіць тое ж самае. Асноўная задача бацькоў не пагасіць, а развіць і паглыбіць яго, калі бацькі хочуць вырасціць працавітых дзяцей. У раннім узросце дзіця вучыцца самаабслугоўванню, затым ад самаабслугоўвання адбываецца пераход да працы для іншых. Дзеці растуць і паступова пашыраецца кола абавязкаў, якія ўскладняюцца. Бацькам неабходна дапамагчы дзіцяці адчуць карысць сваёй працы, адчуць радасць ад таго, што яго дзейнасць карысная навакольным. Праца для дзіцяці не менш прывабная, чым гульня. Можна выкарыстоўваць працу-гульню як сродак развіцця актыўнасці дзяцей. Вельмі важна даваць даручэнні, якія па сілах дзіцяці.

Продолжить чтениеКансультацыя для бацькоў

Советы педагогам по организации домашнего визита (посещения семьи)

Воспитатель каждой возрастной группы должен посетить семьи своих воспитанников. Педагог ставит конкретную цель в зависимости от ситуации:

— выявить условия семейного воспитания;

— познакомиться с тем, как живет ребенок дома, чем занимается, что беспокоит, затрудняет родителей;

— познакомиться с воспитанниками и его близкими в привычной для ребенка обстановке;

— выявить лучший опыт семейного воспитания;

— изучить стиль воспитания, уровень взаимоотношений в семье;

— обучить родителей конкретным практическим умениям;

— посещение с целью педагогического просвещения родителей и др.

Продолжить чтениеСоветы педагогам по организации домашнего визита (посещения семьи)

Восеньская забава

Восень, восень залатая

Сее радасць на зямлі,
Хмарка ў сінім небе тае,

Мкнуць у вырай жураўлі. 
Ніткай срэбнай павуцінне
Ў косах сонейка блішчыць.
Што за цуднае зіхценне!
Што за ціш вакол стаіць!
Я іду лясною сцежкай,
Як па мяккім дыване.
Восень з ветлівай усмешкай
На спатканне выйшла мне.
Ярка, хораша прыбрала
Ўсюды дрэвы і кусты
I зямлю памалявала
Ў колер жоўта-залаты.

16 кастрычніка ва ўстанову адукацыі завітала Восень. Выхаванцы з радасцю яе сустракалі: спявалі песні, танцавалі, гулялі ў гульні. Весела і забаўна прайшоў час. (гл. фотагалерэю)

Продолжить чтениеВосеньская забава

Правілы паводзін на дарозе.

Дзеці пачынаюць знаёміцца з правіламі дарожнага руху яшчэ задоўга да прыходу ў дзіцячы сад. першыя веды яны атрымоўваюць назіраючы за сваімі бацькамі. Таму вельмі важна, каб бацькі самі не толькі ведалі, але і выконвалі правілы дарожнага руху і тым самым вучылі сваіх дзяцей. Ва ўстанове адукацыі вядзецца актыўная праца па фарміраванню ў выхаванцаў асноў бяспекі жыццядзейнасці. Выхавальнікі праз разнастайныя віды дзейнасці (заняткі, гульні,  гутаркі, разгляд ілюстрацый, чытанне мастацкай літаратуры і інш.) фарміруюць у дзяцей уяўленні пра бяспечныя ўмовы навакольнага асяроддзя, пра правілы паводзін на дарозе.

 

Продолжить чтениеПравілы паводзін на дарозе.

Бацькоўскі сход

03.10.2018 года ва ўстанове адукацыі адбыўся бацькоўскі сход, у час якога загадчык Падлужная Л.С. расказала бацькам пра падрыхтоўку дзіцячага сада да новага навучальнага года, пра асноўныя накірункі працы на 2018/2019 наву. год. На бацькоўскі сход  была запрошана ўрач агульнай практыкі Хараўской амбулаторыі Пешка А.М., якая звярнула ўвагу бацькоў на неабходнасць вакцынацыі.  Таксама бацькі прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні разнастайных пытанняў.

Продолжить чтениеБацькоўскі сход