Запрашэнне
Паважаныя матулі, бабулі! Сардэчна запрашаем вас 7 сакавіка ў 15. 30 на святочнае мерапрыемства, прысвечанае 8 сакавіка «Дзіўныя прыгоды ката Леапольда і мышанят».
ФАРМІРАВАННЕ АСНОЎ БЯСПЕЧНЫХ ПАВОДЗІН ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ Ў СЯМ’І
Развіццё дзіцяці дашкольнага ўзросту ажыццяўляецца пераважна ў двух адукацыйных інстытутах — сям’і і ўстанове дашкольнай адукацыі. Бацькі і педагагічныя работнікі — выхавальнікі адных і тых жа дзяцей. Вынік выхавання можа быць паспяховым тады, калі бацькі і педагогі стануць саюзнікамі. Такое супрацоўніцтва дазваляе лепш пазнаць дзіця, паглядзець на яго з розных бакоў і пазіцый, убачыць у розных сітуацыях. Сёння ў аснове новай філасофіі ўзаемадзеяння сям’і і дашкольнай установы ляжыць ідэя аб тым, што за выхаванне дзяцей нясуць адказнасць бацькі, а ўсе іншыя сацыяльныя інстытуты закліканы дапамагчы, падтрымаць, накіраваць, дапоўніць іх выхаваўчую дзейнасць. Бацькі маюць пераважнае права на навучанне і выхаванне дзяцей. Дашкольная ўстанова можа дапамагчы бацькам у вырашэнні пытанняў выхавання дзяцей, але яна ніколі не зможа канкурыраваць з сям’ёй. Менавіта сям’я з’яўляецца самым магутным сродкам у фарміраванні асобы дзіцяці. Жыццё і навука даказалі, што ўсе беды ў дзяцей, а потым і ў дарослых, тлумачацца памылкамі сямейнага выхавання. Прызнанне прыярытэту сямейнага выхавання патрабуе новых адносін сям’і і ўстановы дашкольнай адукацыі. Навізна гэтых адносін вызначаецца паняццямі «супрацоўніцтва» і «ўзаемадзеянне».Сучасныя даследаванні паказваюць, што практыка ўзаемадзеяння ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і мае патрэбу ў змене, грамадству і сям’і патрэбна большая адкрытасць і прызнанне партнёрскіх правоў бацькоў. У цяперашні час ўзрастае эфектыўнасць работы ўстановы дашкольнай адукацыі з сям’ёй пры ператварэнні яе ў адкрытую сацыяльна-педагагічную сістэму з мэтай стварэння адзінай адукацыйнай прасторы «сям’я — дзіцячы сад».Разам з тым гістарычна склалася так, што прадстаўнікі абодвух сацыяльных інстытутаў занадта доўга дзейнічалі паасобку, каб можна было разлічваць на хуткі эфект на пачатковых этапах супрацоўніцтва. Педагогі часта недаацэньваюць ролю сям’і ў фарміраванні асобы дзіцяці. А разам з тым працэс фарміравання культуры бяспекі асобы шмат у чым вызначаецца сямейнымі адносінамі, «бацькоўскім праграмміраваннем». Менавіта ў рамках сямейнага выхавання фарміруецца светапоглядная, маральная і псіхалагічная гатоўнасць да пераадолення небяспекі.Так у замежных даследаваннях шырока разглядаецца ўплыў стылю бацькоўскіх паводзін на выбар дзіцем мадэлі паводзін. У сем’ях, дзе бацькі ставяцца да дзяцей добразычліва, з разуменнем, патрабуюць ўсвядомленых паводзін, прама і ясна тлумачаць матывы сваіх патрабаванняў, вырастаюць дзеці з высокім узроўнем незалежнасці, упэўненасці ў сабе, актыўнасці, здольнасці разабрацца ў навакольным становішчы, пастаяць за сябе. Калі дзеці больш спадзяюцца на кантроль, строгасць, пакаранне, яны недастаткова ўпэўнены ў сабе, замкнёныя, недаверлівыя. І, нарэшце, менш за ўсё абаронены і ўпэўненыя ў сабе дзеці паблажлівых, непатрабавальных, неарганізаваных бацькоў.
Правілы бяспечных паводзін.
Ва ўстанове адукацыі шмат увагі надаецца фарміраванню ў выхаванцаў асноў бяспекі жыццядзейнасці. Выхавальнікі праз разнастайныя віды дзейнасці (заняткі, гульні, гутаркі, разгляд ілюстрацый, чытанне мастацкай літаратуры і інш.) фарміруюць у дзяцей уяўленні пра бяспечныя ўмовы навакольнага асяроддзя; пра забарону гульні з агнём; пра правілы пажарнай бяспекі і інш.
Пожарная безопасность.
Огонь всегда привлекал детей. Малыши видят, как появляются огненные языки пламени, когда родители зажигают спички. И ничего страшного не происходит. Однако, если взрослые вовремя не объяснят ребенку об опасности, сопровождающей даже крохотный огонек, пожара не миновать.
Во многих случаях причиной возникновения пожара по вине детей становятся игры с различными горючими средствами и материалами, к которым относятся спички и зажигалки, свечи и факелы, электроприборы (утюги, обогреватели и т. п.), бенгальские огни, бензин или тара из-под него. Как правило, это происходит в сараях, сенохранилищах, подвалах, гаражах, чердаках, жилых помещениях, когда дети находятся там без взрослых.
Расскажите детям о пожарной безопасности.
Знание детьми элементарных правил безопасности и умение сориентироваться в чрезвычайной ситуации могут не только спасти их при возникновении пожара, но и предотвратить сотни пожаров из-за детских шалостей.
Музычная забава прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны
Сёння ў нашай ўстанове адукацыі адбылася музычная забава, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны. Разнастайныя конкурсы, якія падрыхтавала і правяла музычны кіраўнік, Аляксеенка В.В. прынеслі шмат станоўчых эмоцый як удзельнікам (дзецям), так і гледачам (выхаванцам малодшай групы). (Глядзіце фотагалерэю).
Сустрэча з сябрамі.
Нашу ўстанову адукацыі наведалі вучні 4 класа разам са сваім класным кіраўніком Вольгай Антонаўнай Драздовай. Яны правялі для выхаванцаў старэйшай групы майстар-клас па вырабу паштовак да Дня абаронцаў Айчыны, а таксама расказалі пра свае школьныя будні. Дзеці засталіся вельмі задаволены сустрэчай са сваімі старэйшымі сябрамі.
Мы любім цырк!
Цікавае падарожжа адбылося ў выхаванцаў, яны наведалі Хараўскую сярэднюю школу, ў якой трапілі ў цырк. Дзеці не толькі былі гледачамі, але і паспрабавалі сябе ў ролі артыстаў. Весела і забаўна прайшоў час.