Бяспека дзяцей летам
Сонечная актыўнасць.
У сонечны дзень заўсёды апранайце дзіцяці галаўны ўбор. Калі на небе аблокі, бярыце галаўны ўбор з сабой. Арыентыровачна з 10:00 да 16:00 гадзін самая вялікая актыўнасць сонца, таму ў гэты час старайцеся, каб дзіця не знаходзілася доўга пад уздзеяннем яго прамых прамянёў. Час знаходжання пад сонцам строга індывідуальны для кожнага дзіцяці, гэты час шмат у чым залежыць ад узросту, здароўя і будовы скуры дзіцяці. Абмяркуйце гэтае пытанне са сваім доктарам. Але ў любым выпадку, дзіця, як і дарослыя, павінна паступова прывыкаць да сонца, і кожны дзень трэба павялічваць час знаходжання пад яго промнямі. Гэта дазволіць пазбегнуць сонечных апёкаў.
Насіце з сабой шмат вады і давайце дзіцяці шмат піць. Пазбягайце салодкай вады, яна выклікае яшчэ большую смагу. Сачыце за дзіцем, каб яно не перагравалася і не падпалілася, пры першых прыкметах пачырванення скуры, выведзіце дзіця ў цень. Старайцеся больш гуляць у цяністых месцах, выкарыстоўвайце свабодную баваўняную вопратку. Заўсёды трымайце ў аптэчцы сродак ад апёкаў. Калі вы абараняеце вочы дзіцяці сонцаахоўнымі акулярамі, то ўжывайце якасныя мадэлі са шклом, танныя падробкі з пластыка могуць нанесці вялікую шкоду.
Небяспечныя насякомыя.
Ад укусаў кляшчоў дапаможа абараніцца галаўны ўбор, заўсёды апранайце яго дзіцяці, калі ідзіце ў лес або парк. Таксама пры высокай небяспецы ўкусу кляшча пажадана апранаць вопратку, якая закрывае ногі і рукі. Ужывайце спецыяльныя сродкі для адпужвання насякомых. Пазбягайце кантакту з восамі, пчоламі, чмялі і шэршнямі: іх укусы балючыя і могуць выклікаць алергічную рэакцыю і нават нанесці дзіцяці псіхалагічную траўму. Трымайце ў аптэчцы сродак для лячэння ўкусаў насякомых.
Асцярожнасць на вадзе
Не ігнаруйце правілы паводзін на вадзе і не дазваляйце рабіць гэта дзецям. Не купайцеся з імі ў месцах, дзе гэта забаронена. Не заплывайце за буйкі, не скачыце ў ваду ў месцах з невядомым дном. Старайцеся трымаць дзіця ў полі свайго зроку, калі яно знаходзіцца ў вадзе. Для дзяцей, якія дрэнна плываюць, выкарыстоўвайце спецыяльныя сродкі бяспекі: надуўныя нарукаўнікі або камізэлькі. Строга кантралюйце час знаходжання дзіцяці ў вадзе, каб пазбегнуць пераахаладжэння. Пасля купання ў салёнай вадзе неабходна памыцца прэснай.
Пазбягаем харчовых атручванняў.
Прывучыце дзіця мыць рукі перад кожным прыёмам ежы ці хаця б старанна выціраць іх вільготнымі сурвэткамі. Не ўжывайце на спякоце прадукты, якія хутка псуюцца, асабліва мяса, якое можа ператварыцца ў атруту ўжо пасля 20 хвілін знаходжання на сонцы. Старайцеся ужываць больш гародніны, садавіны і ягад, старанна іх мыйце перад тым як спажыць у ежу. Старайцеся не набываць садавіну, якая яшчэ па сезоне не павінна прадавацца. Як правіла, гэта прадукты, выгадаваныя з вялікім даданнем хімічных рэчываў, якія стымулююць рост, яны вельмі небяспечныя для здароўя і могуць выклікаць моцнае атручванне. У аптэчцы заўсёды трымайце сродкі лячэння атручванняў.
Сачыце за сваім дзіцем.
Дзеці, якія гуляюць у месцах, далёкіх ад вас ці самастойна, рызыкуюць згубіцца. Растлумачце тэхніку бяспекі, калі яны адны — правілы паводзін з незнаёмымі. Калі вы знаходзіцеся ў лесе, не адпускайце дзяцей далёка ад сябе, яны могуць загуляцца і заблудзіцца.