Акцыя «За бяспеку разам!»

З 15 красавіка па 1 мая  праходзіла акцыя «За бяспеку разам!», у рамках якой выхаванцы ўстановы разам з выхавацелямі гутарылі аб правілах бяспекі, разбіралі праблематычныя пытанні праз гульню, выканалі размалёўкі па тэме бяспекі.

Продолжить чтениеАкцыя «За бяспеку разам!»

«»Якія знакі сустрэліся ў нас на шляху?»

Ва ўстанове праводзілася мерапрыемства па папярэджванні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму «Якія знакі сустрэліся ў нас на шляху?». Выхаванцы разгледзелі знакі, якія знаходзяцца паблізу дашкольнай установы, успомнілі іх прызначэнні, а выхавацель нагадаў аб неабходнасці захавання правілаў дарожнага руху ўсімі ўдзельнікамі.

Продолжить чтение«»Якія знакі сустрэліся ў нас на шляху?»

Экскурсія ў прыроду.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Арцямук А.М. адправілася з выхаванцамі на экскурсію ў лесапаркавую зону аг.Харава, дзе расказала аб прыгажосці прыроды роднага краю, паказала разнастайнасць расліннага і жывёльнага свету. Выхаванцы з карысцю правялі час на прыродзе.

 

Продолжить чтениеЭкскурсія ў прыроду.

Дзень смеху

Нам жывецца лепш за ўсіх,

таму што з намі смех!

З ім нідзе не растаемся,

дзе б мы ні былі смяемся.

Менавіта гэтыя радкі падыходзяць да нашых выхаванцаў, Музычны кіраўнік В.В. Аляксеенка разам з выхаванцамі гучна і весела правялі забаву да Дня Смеху. Выхаванцы спявалі, танцавалі, смяяліся і гулялі.

 

Продолжить чтениеДзень смеху

Экалагічная забава «Прылёт буслоў»

1 красавіка увесь свет адзначае адно з даўніх экалагічных свят. Мы сустракаем вясну, радуемся прылёту птушак і нагадваем, як абараніць і дапамагчы нашым птушкам. Нашы выхаванцы святкавалі прылёт буслаў. Гэта не проста так, бо сярод сімвалаў нашай рэспублікі ёсць прадстаўнік фауны птушак — бусел.

Продолжить чтениеЭкалагічная забава «Прылёт буслоў»

Музычныя гульні на свежым паветры

Музычны кіраўнік Аляксеенка В.В. праводзіць музычныя гульні на свежым паветры. Выхаванцам вельмі падабаецца спяваць і іграць на вуліцы пад музычнае суправаджэнне. Выхаванцы вадзілі карагоды вакол дрэў, гралі ў музычную гульню «Жабка» і іншыя.

 

Продолжить чтениеМузычныя гульні на свежым паветры

Прагулка

Прагулка — з’яўляецца адным з асноўных рэжымным момантам у дашкольнай установе. Яна ўключае ў сябе розныя кампаненты: гутаркі, назіранні, рухомыя гульні, індывідуальную працу і працоўную дзейнасць. Падчас прагулкі выхаванцы вывучаюць новае, сістэматызуюць атрыманыя веды, умацоўваюць свой арганізм, развіваюць працавітасць і многае іншае.

 

Продолжить чтениеПрагулка

Музычнае свята , прысвечанае 8 сакавіка» Каралі для матулі»

Свята, прысвечанае 8 сакавіка адбылося  ў нашай ўстанове. Выхаванцы  падрыхтавалі танцы, песні і прыгожыя слов для сваіх матуль, а таксама віншавальныя падарункі і святочны настрой.

Продолжить чтениеМузычнае свята , прысвечанае 8 сакавіка» Каралі для матулі»

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З нагоды гэтага дня выхавацель Шчасняк С.У. правяла з выхаванцамі гутарку «Як гучаць на роднай мове словы». Выхаванцы  называлі прыродныя сімвалы нашай рэспублікі, гулялі ў гульню «Я назаву, а ты знайдзі», разглядалі альбом з беларускімі стравамі і спрабавалі назваць іх на роднай мове.

Продолжить чтениеМіжнародны дзень роднай мовы