Выхаванцы старэйшай групы разам з выхавальнікам Таццянай Уладзіміраўнай Новік наведалі Хараўскую сярэднюю школу . Спачатку яны адправіліся на экскурсію па школе і нават пасядзелі за партамі першакласнікаў. Вучні першага класа паказалі выхаванцам свой клас, кніжкі.
Затым дзеці трапілі на конкурс кліпаў «Свет прафесій», напрыканцы якога вучні 4 класа, разам з настаўніцай Вольгай Антонаўнай Драздовай падарылі выхаванцам размалёўкі. Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый, добрага настрою, а яшчэ жаданне хутчэй падрасці і пайсці вучыцца ў школу.