Бяспека дзяцей на дарозе.
Важнасць выкарыстання святлоадбівальных элементаў
Прысутнасць святлоадбівальных элементаў на дзіцячай вопратцы можа значна знізіць дзіцячы траўматызм на дарогах! Святлоадбівальны элемент дазваляе лепш заўважыць дзіця, калі на вуліцы цёмна, таксама ў пахмурнае або дажджлівае надвор’е. Святлоадбівальныя элементы сталі часта прысутнічаць на дзіцячай вопратцы, яны ўваходзяць у дызайн мадэляў многіх папулярных марак, таксама іх можна набыць і прышыць самастойна. Іх каляровая гама і дызайн вельмі разнастайны і не псуе знешні выгляд адзення. Паважаныя бацькі ! Нагадваем аб неабходнасці нашэння флікераў у цёмны час сутак.