Кансультацыя

ФОРМЫ І МЕТАДЫ РАБОТЫ З ДАШКОЛЬНІКАМІ ПА ПАТРЫЯТЫЧНАМУ ВЫХАВАННЮ

У сучасных умовах, калі адбываюцца глыбокія змены ў жыцці грамадства, адным з цэнтральных накірункаў  работы з падрастаючым пакаленнем становіцца патрыятычнае выхаванне. Зараз узнікае неабходнасць вярнуцца да лепшых традыцый нашага народа, да яго векавых каранёў, да такіх паняццяў, як род, радня, Радзіма.

Тэма патрыятычнага выхавання вельмі актуальная, таму мае месца ў многіх дакументах па дашкольнай адукацыі.

У адукацыйным стандарце дашкольнай адукацыі ў раздзеле «Агульныя палажэнні» пункце 4 адна з задач абвяшчае: фарміраваць грамадзянскасць і нацыянальнае самапазнанне, патрыятычныя пачуцці, маральную, эстэтычную і экалагічную культуру. У раздзеле «Патрабаванні да структуры вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі»: змест Праграмы вызначаецца некалькімі адукацыйнымі абласцямі, адна з іх – «Дзіця і грамадства»: фарміраванне уяўленняў аб Рэспубліцы Беларусь; людзях, якія праславілі Радзіму; аб соцыякультурных каштоўнасцях народа, аб традыцыях і святах.

Продолжить чтениеКансультацыя

“Навучанне дзяцей творчаму расказванню на беларускай мове.”

Сярод  усіх відаў звязнай маналагічнай мовы   творчае  расказванне з’яўляецца найбольш складаным. Сучасная педагогіка называе творчымі такія  расказы дзяцей, у якіх яны  прыдумваюць, уяўляюць пэўныя вобразы або дзеянні. Падобныя апавяданні складаюцца на аснове дзіцячага ўяўлення, якое , па дадзеных псіхолагаў , мяркуе значную аналітыка- сінтэтычную дзейнасць мозгу.

Продолжить чтение“Навучанне дзяцей творчаму расказванню на беларускай мове.”

Спартыўныя гульні ў дзіцячым садзе

У дзіцячым садзе педагогі робяць шмат таго, што часта не па сілах арганізаваць бацькам у хатніх умовах. Ці не таму мамы і таты ўсё часцей аддаюць сваіх дзяцей пад нагляд прафесійных выхавальнікаў, нават калі ў гэтым, здавалася б, няма вострай неабходнасці? Бо менавіта ў садзе ствараюцца ўмовы для разумовага і фізічнага развіцця дзіцяці.

Продолжить чтениеСпартыўныя гульні ў дзіцячым садзе