Знакаміты педагог В.А.Сухамлінскі казаў: «Праца становіцца вялікім выхавальнікам, калі яна ўваходзіць у жыццё нашых выхаванцаў, абуджае першае грамадзянскае пачуццё- пачуццё стваральніка матэрыяльных дабрабытаў, без якіх немагчыма жыццё чалавека». Вырашаючы гадавую задачу па актывізацыі работы педагагічнага калектыву па развіццю элементарнай працоўнай дзейнасці выхаванцаў 27.10.15г. у нашай установе дашкольнай адукацыі быў праведзены семінар у форме дзелавой гульні. Педагогі ведаюць шмат прыказак і прымавак аб працы, вельмі творча з дапамогай мімікі, жэстаў паказвалі прыказку, разважалі над прапанаванымі складанымі педагагічнымі сітуацыямі, рашаючы крыжаванку сістэматызавалі формы працоўнай дзейнасці дашкольнікаў. У канцы сустрэчы былі намечаны далейшыя шляхі вырашэння задач работы па працоўнаму выхаванню з дзецьмі і бацькамі.