Выхаванцы разам з выхавальнікамі наведалі Хараўскую сельскую бібліятэку. Дзеці былі ўражаны колькасцю кніг, пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара. Галіна Іванаўна, бібліятэкар, паказала выхаванцам кнігі для дзяцей, таксама чароўны чамадан, у якім размешчана выстава, якую стварылі наведвальнікі бібліятэкі. На развітанне з бібліятэкарам дзеці абяцалі прыйсці сюды са сваімі матулямі і татамі.