16 жніўня на Пружаншчыне стартуе інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы»
Мэта кампаніі — папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей сталага веку.
Пенсіянеры — адна з найважнейшых катэгорый насельніцтва, якая знаходзіцца пад пільнай увагай МНС. Для прыцягнення іх да пытанняў бяспекі ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя формы работы, імкнучыся дагрукацца да кожнага пажылога чалавека.
Акцыя пройдзе ў два этапы: першы — з 16 верасня па 4 кастрычніка. У рамках акцыі запланаваны сустрэчы з жыхарамі сельскай мясцовасці, дзе ратавальнікі правядуць тэматычныя «Кірмашы бяспекі» і рэалізуюць праект «Аўталаўка бяспекі».
Калі вам здаецца, што традыцыйная пошта — перажытак мінулага, то гэта вялікая памылка. Работнікі РАНС у рамках акцыі арганізуюць рассылку бяспечнай карэспандэнцыі, унутры якой пажылыя людзі змогуць знайсці матэрыялы, здольныя зрабіць іх жыццё больш бяспечным. Найцікавы конкурс «Мудрасць. Вопыт. Бяспека» зноў збярэ самых актыўных прадэманстраваць свой спрыт і знаходлівасць.
На ўсіх запланаваных мерапрыемствах прапагандысты яшчэ раз нагадаюць аб правілах бяспекі, зробяць акцэнт на прычынах узнікнення надзвычайных сітуацый, а таксама на тым, як іх не дапусціць.