Калектыўны прагляд педагагічнай дзейнасці «Падарожжа ў краіну ведаў» з выхаванцамі старэйшай групы правяла выхавальнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Астанкава Алёна Уладзіміраўна. З вялікай цікавасцю выхаванцы малявалі па клетачкам карабель і потым на ім, пад гук мора вандравалі па прыпынках «Востраў лічбаў», » Матэматычныя знакі», «Поры года», а далей трапілі на востраў граматыкі і з лёгкасцю справіліся з гукавым аналізам слова, прыдумвалі сказы. А ў канцы знайшлі заслужаны скарб з марскіх ракушак і залатых рыбак, якія дапамогуць нашым дзецям у школе.