Лекі — нашы выратавальнікі і памочнікі ў хваробах. Але абыходзіцца з імі трэба ўмела, бо нават вітамінамі можна атруціцца, калі прымаць іх шмат.
Ёсць лекі, якія могуць выклікаць алергію. Алергія- гэта балявы адказ арганізма на ўздзеянне некаторых рэчываў. Прыкметамі алергіі могуць быць: кашаль, чыханне, галавакружэнне, пачырваненне вачэй, сып на целе, свярбенне, ацёкі. Алергію могуць выклікаць не толькі лекі, але і пыльца раслін, укус насякомых і інш. Але лекавая алергія найбольш небяспечная, бо яна пагаршае стан ужо хворага чалавека. Калі алергія на якія-небудзь лекі, абавязкова папярэдзьце доктара. Ён падбярэ лекі, якія не выклікаюць алергіі.
Атручванне лекамі — адно з самых небяспечных. Зберагаць іх трэба, так каб дзеці не змаглі самі ўзяць таблеткі, вітаміны з аптэчкі. Дзецям неабходна растлумачыць, чаму ім нельга браць лекі з хатняй аптэчкі, што нават салодкія шарыкі-вітаміны прынясуць шкоду здароўю, калі з’есці іх адразу шмат.
Запомніце некалькі правілаў:
- перш чым прымаць лекі трэба праверыць іх тэрмін прыгоднасці.
- дома лекі павінны захоўвацца ў спецыяльна адведзеным месцы — хатняй аптэчцы, у недаступным дзіцяці месцы.
- дзеці ніколі не павінны адчыняць аптэчку і тым больш даставаць адтуль лекі. Нават калі задумалі гуляць у бальніцу і «лечыць» сваіх лялек. Круглыя таблеткі для лялькі можна выразаць з кардону ці зляпіць з пластэліну.