«Каб не было пажару, каб не было бяды»
Забеспячэнне асабістай бяспекі і захаванне здароўя — адзін з найважнейшых бакоў практычных інтарэсаў чалавецтва са старажытных часоў і да нашых дзён. Ва ўмовах сучаснага грамадства пытанні бяспекі жыццядзейнасці рэзка абвастрыліся і прынялі характэрныя рысы праблемы выжывання чалавека. Асаблівую трывогу мы адчуваем за самых безабаронных грамадзян — за маленькіх дзяцей. Дзіця вельмі часта з’яўляецца крыніцай небяспекі. Сваімі дзеяннямі або бяздзейнасцю яно можа стварыць для сябе або для навакольных рэальную пагрозу жыццю або здароўю. Адной з самых распаўсюджаных прычын надзвычайных падзей з’яўляецца пажар.