«Мамачка, матуля, я цябе віншую!»
Выхаванцы дашкольнай установы падрыхтавалі для сваіх матуль віншавальныя паштоўкі і вершы. Для прыгожых фотаздымкаў была арганізавана фотазона.
РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АКЦЫЯ «ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ»
У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ СТАРТУЕ РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АКЦЫЯ «ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ»
Яна праходзіць з 14 кастрычніка да 30 кастрычніка.
У мэтах зніжэння колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны невыканання правілаў пажарнай бяспекі і павышэння інфармавання насельніцтва аб магчымасці арганізацыі па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі праводзіцца рэспубліканская акцыя па прадухіленні ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе «За бяспеку разам».
У ходзе акцыі ўпор будзе зроблены на інфармаванне насельніцтва аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
У рамках акцыі ў якасці кансультатыўнай дапамогі ратавальнікі прапануюць грамадзянам звярнуцца ў Пружанскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па нумары 2-99-05 для правядзення праверкі супрацьпажарнага стану жылля інспектарам.
Паважаныя грамадзяне, паклапаціцеся аб сваёй бяспецы
Хваёвая тэрапія
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Арцямук А.М. правяла з выхаванцамі майстар-клас на тэму «Сасновая тэрапія. Вучымся правільна дыхаць.» Яна расказала аб карысці наведвання хваёвага лесу, аб тым як правільна неабходна дыхаць, разам з выхаванцамі разгледзелі сасну і яе плады, пагулялі з шышкамі.
«Захавай дрэва — здай макулатуру»
Паважаныя бацькі, запрашаем Вас прыняць удзел у конкурсе па збору макулатуры!
З 25 верасня па 15 кастрычніка ва ўстанове праходзіць восеньскі конкурс па збору макулатуры «Захавай дрэва — здай макулатуру».
Патрыятычнае мерапрыемства «Пісьмо аб Беларусі»
24 верасня у нашай установе прайшло мерапрыемства патрыятычнай накіраванасці «Пісьмо аб Беларусі». Задачы: пашырыць уяўленні дзяцей аб гістарычным мінулым нашай краіны, замацаваць уяўленні аб прыродных сімвалах Беларусі (зубр, бусел, кветка васілька, лён, арнамент), развіваць цікавасць і павагу да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, уменні выразнага выканання музычных і паэтычных твораў, выхоўваць пачуццё гонару за сваю краіну, прывіваць любоў да сваёй радзімы.
«Нядзеля здароўя»
з 16.09.2024 па 20.09.2024 прайшоў «Тыдзень здароўя». Выхаванцы разам з выхавацелямі гутарылі аб вітамінах ,размаўлялі пра чысціню рук і ўсяго цела, складалі «Дрэва здароўя», загартоўвалі свой арганізм , займаліся спортам не толькі ў зале, але і на свежым паветры.