Маленькія памочнікі

  • Комментарии к записи:0 комментариев

Працоўнае выхаванне дзяцей у наш час з’яўляецца актуальнай тэмай.  Любоў і здольнасць да працы не даецца ад прыроды, а выхоўваецца з самага ранняга дзяцінства. Праца развівае чалавека фізічна. Яна павінна прыносіць радасць, дастаўляць шчасце. Прывучаючы дзяцей з ранняга дзяцінства да простых, даступных ім відаў працы, фарміруецца самастойнасць,  жаданне аказваць пасільную дапамогу дарослым. У працы дзеці авалодваюць разнастайнымі навыкамі і ўменнямі, якія неабходны ў паўсядзенным жыцці. Нашы выхаванцы заўсёды з задавальненнем аказваюць дапамогу дворніку. Умеюць радавацца выніку працы і таму, што аказалі пасільную дапамогу дарослым.

Продолжить чтениеМаленькія памочнікі

Весела гуляем, новы навучальны год сустракаем.

Весела і цікава пачаўся новы навучальны год ва ўстанове. Выхаванцы разам з музычным кіраўніком Аляксеенка В.В. і выхавальнікамі апынуліся ў казачнай краіне дзе іх сустракалі Доктар Айбаліт і Клоўн Клёпа. Дзеці гулялі, адгадвалі загадкі, танцавалі, атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Продолжить чтениеВесела гуляем, новы навучальны год сустракаем.

Смяецца, радуецца лета.

Весела і забаўна праводзяць час выхаванцы ва ўстанове адукацыі. Кожны раз праводзячы музычную забаву музычны кіраўнік Аляксеенка В.В. выкарыстоўвае пэўны колер лета. На гэты раз колер быў жоўты. Дзеці гулялі, танцавалі,  атрымалі шмат станоўчых эмоцый і добрага настрою.

Продолжить чтениеСмяецца, радуецца лета.

Летнія забавы

Лета чароўная пара года. Яго любяць дарослыя і дзеці. Улетку можна ўдосталь нагуляцца, пабегаць, адпачыць, падрасці, даведацца шмат новага. Музычны кіраўнік В.В.Аляксеенка разам з выхавальнікамі правялі музычную забаву «Якога колеру лета?». Выхаванцы з задавальненнем гулялі, танцавалі, адгадвалі загадкі. Час прайшоў вельмі весела і цікава.

 

Продолжить чтениеЛетнія забавы

Да пабачэння дзіцячы сад!

Картинки по запросу клипарт шарикиБывай, бывай,
Дзіцячы сад!
Ужо нас
Кліча школа.
З нас сёння кожны
Вельмі рад
I трошкі —невясёлы.

Бо развітацца нам пара.
Час хутка пралятае.
Няхай другая дзетвара
Без нас тут падрастае.

глядзіце фотагалерэю

 

Продолжить чтениеДа пабачэння дзіцячы сад!

Праца на агародзе

Разнастайная праца і назіранні ў прыродзе дастаўляюць нашым выхаванцам радасць, задавальненне і садзейнічаюць іх усебаковаму развіццю. Кожную вясну выхавальнікі разам з дзецьмі садзяць агарод, затым даглядаюць яго, каб восенню атрымаць багаты ўраджай.  У працэсе працоўнай дзейнасці ў выхаванцаў фарміруецца звычка давесці пачатую справу да канца, самастойнасць, адказнасць, уменне і імкненне дапамагчы сябрам. Дзеці заўсёды актыўна ўдзельнічаюць у праполцы агарода, даводзяць пачатую справу да канца, а затым радуюцца выніку працы.

Продолжить чтениеПраца на агародзе

Мама, тата і я — гэта ўся мая сям’я!

Хто з нас не маляваў у дзяцінстве каляровай крэйдай на асфальце? Маляванне крэйдай  — гэта вяселы, забаўны занятак для дзяцей. Выхаванцы ў Міжнародны дзень сям’і  малявалі кожны сваю сям’ю. У сваіх малюнках дзеці перадалі яркасць вясновых фарбаў, сонечныя дзянькі і канешне шчаслівую сям’ю. Кожны малюнак быў цікавы і прыгожы. Бацькі калі прыходзілі за сваімі дзеткамі з цікавасцю разглядалі малюнкі.

Продолжить чтениеМама, тата і я — гэта ўся мая сям’я!

Саджаем яблынькі.

У цёплы дзень красавіка выхаванцы ўстановы адукацыі разам з выхавальнікамі пасадзілі ў садочку яблынькі. Дзеці з жаданнем дапамагалі дарослым. Пасадка дрэў выклікала ў выхаванцаў жаданне аберагаць дрэвы, клапаціцца пра іх.   Дрэўцы будуць радаваць шмат гадоў і іншых дзетак, якія будуць наведваць дзіцячы сад і частаваць іх духмянымі яблыкамі.

Продолжить чтениеСаджаем яблынькі.