Правілы бяспечных паводзін.

Ва ўстанове адукацыі шмат увагі надаецца фарміраванню ў выхаванцаў асноў бяспекі жыццядзейнасці. Выхавальнікі праз разнастайныя віды дзейнасці (заняткі, гульні,  гутаркі, разгляд ілюстрацый, чытанне мастацкай літаратуры і інш.) фарміруюць у дзяцей уяўленні пра бяспечныя ўмовы навакольнага асяроддзя; пра забарону гульні з агнём; пра правілы пажарнай бяспекі і інш.

Продолжить чтениеПравілы бяспечных паводзін.

Музычная забава  прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны

Сёння ў нашай ўстанове адукацыі адбылася музычная забава,  прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны. Разнастайныя конкурсы, якія падрыхтавала і правяла  музычны кіраўнік, Аляксеенка В.В. прынеслі шмат станоўчых эмоцый як удзельнікам (дзецям), так і гледачам (выхаванцам малодшай групы).  (Глядзіце фотагалерэю).

Продолжить чтениеМузычная забава  прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны

Сустрэча з сябрамі.

Нашу ўстанову адукацыі наведалі вучні 4 класа разам са сваім класным кіраўніком Вольгай Антонаўнай Драздовай. Яны правялі для выхаванцаў старэйшай групы майстар-клас па вырабу паштовак да Дня абаронцаў Айчыны, а таксама расказалі пра свае школьныя будні. Дзеці засталіся вельмі задаволены  сустрэчай са сваімі старэйшымі сябрамі.

Продолжить чтениеСустрэча з сябрамі.

Мы любім цырк!

Цікавае падарожжа адбылося ў выхаванцаў, яны наведалі Хараўскую сярэднюю школу,  ў якой трапілі ў  цырк.  Дзеці не толькі былі гледачамі, але і паспрабавалі сябе ў ролі артыстаў. Весела і забаўна прайшоў час.

Продолжить чтениеМы любім цырк!

Птушыная сталовая

Картинки по запросу клипарт птички у кормушкиПадкормка зімуючых птушак прыносіць карысць не толькі птушкам, але і з’яўляецца значнай у выхаванні і навучанні выхаванцаў. Дзеці праз гутаркі, пазнаваўчыя заняткі  і назіранні даведваюцца пра разнастайных птушак свайго краю, пазнаюць характэрныя прыметы знешняга выгляду, паводзін. Вучацца клапаціцца пра пярнатых сяброў, радуюцца, калі птушкі прылятаюць да кармушкі.

 

Продолжить чтениеПтушыная сталовая

Снег-сняжок

Закружыліся                                     Быццам тыяКартинки по запросу клипарт снегопад
Сняжынкі                                           Матылёчкі,
Нізка-нізка                                        Весяляцца
Над зямлёй.                                       Нездарма –
Ціха лётаюць                                     Адамкнула
Пушынкі                                             Ўсе замочкі
Незлічонай                                        Ў небе ім
Чарадой.                                             Сама зіма.

Колькі радасці для дзецей прыносіць снег.  Выхаванцы разам з выхавальнікамі з задавальненнем ляпілі снегавіка, рабілі снежную горку. Зімовы забавы не толькі прыносяць выхаванцам незвычайную радасць, але і прыносяць карысць для здароўя.

Продолжить чтениеСнег-сняжок

Музычная забава «Калядкі»

Шмат добрага настрою і станоўчых эмоцый атрымалі выхаванцы ў час музычнай забавы «Калядкі», якую арганізавала музычны кіраўнік Аляксеенка В.В. Дзеці  танцавалі, гулялі ў беларускія народныя гульні, пераўтвараліся ў казачных персанажаў. Весела і забаўна прайшоў час.

Продолжить чтениеМузычная забава «Калядкі»

Навагодняе свята «Блытаніца дзядоў Марозаў»

Шмат радасці выхаванцам  прынесла навагодняе свята. Дзеці танцавалі, вадзілі карагоды вакол елкі, расказвалі вершы, так сама высвятлялі, хто сапраўдны Дзед Мароз. Падчас свята выхаванцы апынуліся ў казачнай чароўнай краіне, поўнай цудаў і прыгод.

Продолжить чтениеНавагодняе свята «Блытаніца дзядоў Марозаў»

Навагодняя выстава.

Кожны год ва ўстанове перад пачаткам Новага года арганізуецца выстава. Дзеці і бацькі прымаюць актыўны ўдзел, садзейнічаюць стварэнню святочнай, чароўнай атмасферы. Усе ўдзельнікі выставы змаглі праявіць фантазію і творчасць.

Мы дзякуем бацькоў, якія прынялі актыўны ўдзел у выставе.

Продолжить чтениеНавагодняя выстава.

 

Год за годам — карагодам,
I ужо сёння з Новым годам
Мы сардэчна, ад душы
Вас віншуем, малышы!
А чаго ж мы вам жадаем?
Зараз, зараз прыгадаем…
Каб бадзёрымі былі вы,
Каб разумнымі раслі,
Каб прынёс вам Новы год
Многа радасных прыгод
I здароўя ў вашы хаты, —
Каб былі здаровы самі,
Каб былі здаровы мамы,
Каб былі здаровы таты,
Каб не ведалі напасці,
З новым годам!
З новым шчасцем!

Продолжить чтение