Агарод на акенцы

У дзіцячым садзе кожны год

здзіўляецца народ.

У вугалку прыроды

зелянее агарод.

Кожны год у дзіцячым садзе ствараем маленькія агароды. У якіх выхаванцы клапоцяцца аб раслінах, тым самым пашыраюць свае ўяўленні пра тое, што неабходна для росту раслін.

Агарод у малодшай групе

Агарод у старэйшай групе

Продолжить чтениеАгарод на акенцы

Спартыўнае свята

У дзіцячым садзе адбылося спартыўнае свята прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны. Выхаванцы з задавальненнем удзельнічалі ў разнастайных конкурсах і эстафетах. Яны атрымалі шмат станоўчых эмоцый і добрага настрою. (гл. фотагалерэю)

Хоть ходим мы пока в детсад,

но хочет каждый из ребят

Со спортом с малых лет дружить,

Готовясь в армии служить!

Продолжить чтениеСпартыўнае свята

Ой, ладачкі-ладкі, надыйшлі Калядкі!

Фальклор — галоўнае мастацкае багацце нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў і бесперапыннасць духоўнага развіцця.

Святы і абрады, на якіх гучаць беларускія песні, выконваюцца карагоды, танцы і гульні, з’яўляюцца арганічнай часткай народнай культуры. Праз іх не толькі поўніцца і актывізуецца беларускі слоўнік дзіцяці, выхоўваецца любоў і павага да роднай мовы, але і спасцігаецца светапогляд, душа, мудрасць, гумар, таленавітасць, майстэрства свайго народа.

Выхаванцы дзіцячага сада з задавальненнем  удзельнічалі ў фальклорнай забаве «Ой, ладачкі-ладкі, надыйшлі Калядкі!».   Забава прайшла весела і цікава. Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Продолжить чтениеОй, ладачкі-ладкі, надыйшлі Калядкі!

Навагодняе свята

  • Комментарии к записи:комментария 2

27 снежня ў нашым дзіцячым садзе прайшоў навагодні ранішнік, на якім выхаванцы апынуліся ў свеце цудаў, незвычайных пераўтварэнняў і сюрпрызаў. Дзеці з задавальненнем вадзілі карагоды вакол елкі, расказвалі вершы, спявалі песні, гулялі з Дзедам Марозам. Але самай доўгачаканай радасцю было атрыманне падарункаў ад Дзядулі Мароза. Мы спадзяемся, што святочны настрой у выхаванцаў і   добрае ўражанне ад казачных прадстаўленняў   у бацькоў застануцца надоўга.

Продолжить чтениеНавагодняе свята

Запрашаем на навагодняе свята

Паважаныя бацькі! 

Запрашаем Вас  на навагодні ранішнік «Казачнае падарожжа»,

які адбудзецца 27 снежня 2016 года

 пачатак 15.00.

 

Продолжить чтениеЗапрашаем на навагодняе свята

Выстава «Чараўніца зіма»

Традыцыйна ў нашай дашкольнай установе перад Новым годам  праходзіць выстава сумеснай творчасці бацькоў і дзяцей, якая ў гэтым годзе называецца «Чараўніца зіма». Тут кожная сям’я можа праявіць фантазію і творчасць.

Продолжить чтениеВыстава «Чараўніца зіма»

Наведванне школьнай бібліятэкі

У рамках выканання плана пераемнасці паміж ДУА «Хараўскі дзіцячы сад №34» і ДУА «Хараўская сярэдняя школа» выхаванцы дзіцячага сада наведалі школьную бібліятэку. З мэтай развіцця маўлення, камунікатыўных навыкаў бібліятэкар Зорка Таццяна Юр’еўна правяла для выхаванцаў цікавую экскурсію па бібліятэцы, пагутарыла з імі пра надыходзечае свята — Новы год, пра зімовыя з’явы.  Выхаванцы  адгадвалі загадкі, якія загадвала бібліятэкар. На памяць дзеці атрымалі ў падарунак маленькія кніжкі. Пакідаць бібліятэку ім не хацелася, таму яны паабяцалі, што прыйдуць сюды ячшэ.

 

 

Продолжить чтениеНаведванне школьнай бібліятэкі

Дапамога зімуючым птушкам

Адным з метадаў  работы па экалагічнаму выхаванню з’яўляецца — назіранне за зімуючымі птушкамі, у час якога  у дзяцей фарміруецца ўменне даглядаць  птушак, дапамагаць ім у халодны перыяд.  Падчас прагулак выхаванцы разам з выхавальнікамі кладуць корм у кармушкі.

Сенегіры, сінічкі,

Сыплю вам пшанічкі,

Крупак, крошак хлеба!

Вам жа мала трэба!

Ешце, любыя сябры!

Не ляціце ў лес, бары,

А жывіце ў двары

Да вясенняе пары.

Вось для вас кармушкі,

Птушкі-шчабятушкі,

Нашы весялушкі!

Продолжить чтениеДапамога зімуючым птушкам